У нядзелю палякі выбіралі 460 дэпутатаў Сэйму і 100 сэнатараў. Дзяржаўная выбарчая камісія апублікавала ранкам вынікі з больш як 70% участкаў. Кіроўная партыя «Права і Справядлівасьць» умацоўвае сваю пазыцыю пераможцы.
Паводле экзыт-полаў, апублікаваных пасьля закрыцьця ўчасткаў, кансэрватыўная партыя «ПіС» мела 43,6%, а лібэральная «Грамадзянская кааліцыя» — 27,4.
Але ранкам сытуацыя зьмянілася. Згодна з дадзенымі Дзяржаўнай выбарчай камісіі пасьля падліку больш як 70% галасоў:
- «Права і Справядлівасьць» — 45,81% (Сэйм) і 46,19% (Сэнат)
- «Грамадзянская кааліцыя» — 25,46% (Сэйм) і 33,25% (Сэнат)
- Левыя — 11,90% (Сэйм) і 2,51% (Сэнат)
- Польская сялянская партыя — 8,96% (Сэйм) і 5, 31% (Сэнат)
- Канфэдэрацыя — 6,715 (Сэйм) і 0,9% (Сэнат)
Выбарчая яўка склала 61,1%.
Хто ўдзельнічаў у выбарах
У 41 выбарчай акрузе ў Польшчы былі зарэгістравалася 5 выбарчых камітэтаў.
- «Аб’яднаныя правыя» — кааліцыя вакол кіроўнай партыі «Права і Справядлівасьць» — кансэрватары з сацыяльным ухілам у эканоміцы.
- «Грамадзянская кааліцыя» — альянс лібэральных партыяў «Грамадзянская плятформа» і «Сучасная», а таксама партыі «Зялёныя».
- «Польская сялянская партыя — Польская кааліцыя» — саюз хрысьціянскіх дэмакратаў і цэнтрыстаў.
- «Канфэдэрацыя» — кааліцыя лібэртарыянцаў, нацыяналістаў і эўраскептыкаў.
- «Левыя» — кааліцыя трох праэўрапейскіх партыяў: «Саюз левых дэмакратаў» (партыя з посткамуністычнымі каранямі), «Вясна» і «Лявіца Разам».