Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: расьсьледаваньне па імпічмэнце зьяўляецца спробай перавароту


Расьсьледаваньне ініцыявалі дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Нагодай стала тэлефонная размова Трампа з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта стала вядома ад інфарматара — супрацоўніка спэцслужбаў ЗША.

Белы дом апублікаваў транскрыпт размовы ў канцы верасьня. Згодна з дакумэнтам, Трамп прасіў Зяленскага правесьці расьсьледаваньне ў дачыненьні да сына Джо Байдэна — верагоднага канкурэнта на выбарах прэзыдэнта 2020 года. Па словах Трампа, Байдэн-малодшы датычны да карупцыі ва Ўкраіне. Крытыкі прэзыдэнта сьцьвярджаюць, што Трамп перавысіў паўнамоцтвы, спрабуючы атрымаць кампрамат на магчымага суперніка.

У рамках расьсьледаваньня Палата прадстаўнікоў выклікала для дачы паказаньняў у Кангрэс некалькіх супрацоўнікаў Дзярждэпартамэнта ЗША, у тым ліку дзяржсакратара Майка Пампэа. У ліку запрошаных у Кангрэс — былы спэцпрадстаўнік ЗША па Украіне Курт Волкер, экс-амбасадар Украіны ў Злучаных Штатах Мары Іванавіч.

Трамп усе абвінавачваньні ў свой адрас адхіляе. У сваю чаргу Пампэа заявіў, што дэмакраты з Палаты прадстаўнікоў запалохваюць супрацоўнікаў Дзярждэпартамэнта. Зяленскі на сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША ў Вашынгтоне заявіў, што прэзыдэнт ЗША падчас тэлефоннай размовы не аказваў ніякага націску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG