Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, калі беларусы будуць плаціць за цяпло цалкам


Цалкам аплочваць паслугі цеплазабесьпячэньня беларусы будуць праз 5-6 гадоў. Такую лічбу агучыў першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандар Турчын на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусьветнага банку.

У межах вырашэньня пытаньняў з дарожнай картай павышэньня эфэктыўнасьці эканомікі Беларусі празь 5-6 гадоў плянуюць увесьці поўную аплату насельніцтвам паслуг цеплазабесьпячэньня.

Цяпер беларусы плоцяць за ацяпленьне толькі каля 20% ад ягонага поўнага кошту: тарыфы на цеплавую энэргію для насельніцтва (так званыя субсыдаваныя тарыфы) — 16,9259 руб. за 1 Гкал (са студзеня па чэрвень) і 18,4831 руб. за 1 Гкал (з чэрвеня па сьнежань), у той час як эканамічна абгрунтаваны тарыф большы ў пяць разоў — 88,99 руб. за 1 Гкал.

У 2018 годзе ў Беларусі зацьвердзілі антыінфляцыйную праграму, у якой у тым ліку прапісана, колькі беларусы будуць кампэнсаваць да 2020 году за жыльлёва-камунальныя паслугі. Пазьней у Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня патлумачылі, што на 2018 год заплянаваны выхад на 100-працэнтны ўзровень кампэнсацыі затрат па ўсіх паслугах, акрамя ацяпленьня, газазабесьпячэньня і электраэнэргіі, на 2019 год — выхад на 100% аплаты электраэнэргіі, а вось пытаньне выхаду на 100% узровень кампэнсацыі за газазабесьпячэньне і ацяпленьне заставалася адкрытым.

У 2019 годзе беларусы, паводле папярэдніх разьлікаў уладаў, будуць кампэнсаваць 80,5% выдаткаў за аказаныя жыльлёва-камунальныя паслугі, астатняе будзе субсыдаваць дзяржава. Гэта ацэначны паказьнік на гэты год, па выніках году ён будзе пералічаны і ўдакладнены з улікам фактычных выдаткаў камунальнікаў на жыльлёва-камунальныя паслугі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG