Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы мусім праверыць Лукашэнку, — амэрыканскія экспэрты пра аднаўленьне дачыненьняў між ЗША і Беларусьсю


Будынак былой амбасады ЗША ў Менску
Будынак былой амбасады ЗША ў Менску

У аўторак стала вядома, што ЗША і Беларусь плянуюць аднавіць паўнавартасныя дыпляматычныя дачыненьні пасьля 11-гадовага перапынку. Былы амэрыканскі дыплямат і былы намесьнік памочніка міністра абароны падзяліліся сваімі думкамі пра гэта са Свабодай.

Стывэн Пайфэр, былы дыплямат ЗША ва Ўкраіне і старэйшы дасьледнік Інстытуту Брукінгса, які, быўшы намесьнікам памочніка дзяржаўнага сакратара, вёў перамовы ў пачатку 2000-х у Менску:

«Лукашэнка, напэўна, крыху больш нэрвуецца наконт Расеі ад захопу Крыму», — кажа Пайфэр.

«Ён хацеў бы пабудаваць некаторыя сувязі з Захадам, бо гэта стварыла б для яго пэўны балянс у дачыненьні да Расеі», — дадае Пайфэр.

Майкл Карпэнтэр, былы намесьнік памочніка міністра абароны ЗША, цяпер старэйшы дырэктар цэнтру Байдэна ва Ўнівэрсытэце Пэнсільваніі, назваў беларускія захады дзеля закупкі амэрыканскай нафты звычайнай «піяр-кампаніяй», сыгналам Крамлю аб незадаволенасьці павышэньнем цэнаў на расейскую нафту. Беларусь, падкрэсьліў ён, можа набыць нафту ў якой-хаця іншай дзяржаве, каб замяніць расейскую нафту.

Намесьнік дзяржсакратара Дэйвід Гэйл сказаў, што Беларусі трэба палепшыць сытуацыю з дэмакратыяй у краіне — толькі тады ЗША працягне здымаць санкцыі.

За дзень да візыту Гэйла Лукашэнка заявіў, што "сапраўдныя апазыцыйныя партыі" павінны вылучыць кандыдатаў на выбары ў парлямэнт.

Беларускі лідэр «не казаў такога ў канцы 1990-х і 2000-х», — кажа Пайфэр, «бо Расея ў той час не выклікала асаблівых праблемаў».

«Важна адзначыць, што Лукашэнка кажа такія рэчы, але мы, вядома, усё ж мусім яго праверыць», — заявіў былы дыплямат ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG