Паводле ацэнак паліцыі, каля 600 тысяч чалавек з усёй Каталёніі 11 верасьня узялі ўдзел у акцыі цэнтры Барсэлёны. Гэта найніжэйшая лічба за апошнія гады — летась колькасьць удзельнікаў ацэньвалі на мільён.
11 верасьня 1714 году Барсэлёна пасьля працяглай аблогі была ўзятая войскамі гішпанскага Філіпа V. Аднак у пачатку XX стагодзьдзя, на хвалі нацыянальна-вызвольнага руху, 11 верасьня стала галоўнай датай памяці, зьвязанай зь незалежнасьцю Каталёніі.
Дэманстранты патрабавалі незалежнасьці Каталёніі і вызваленьня лідэраў каталёнскіх сэпаратыстаў, якія знаходзяцца ў гішпанскіх турмах за «мяцеж» супраць Гішпаніі.
Палітычны крызіс у Каталёніі рэзка абвастрыўся увосень 2017 году, пасьля таго, як у кастрычніку ў рэгіёне прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці.