Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі паабяцаў прэзыдэнту Польшчы выканаць «найважнейшую ўмову для наладжваньня двухбаковых адносін»


Анджэй Дуда і Ўладзімір Зяленскі, Варшава. Фота: Krzysztof Sitkowski/KPRP
Анджэй Дуда і Ўладзімір Зяленскі, Варшава. Фота: Krzysztof Sitkowski/KPRP

Прэзыдэнт Украіны заявіў пра гатоўнасьць разблякаваць пошукавыя працы на тэрыторыі краіны з мэтай эксгумацыі польскіх ахвяр Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і яе баявога крыла Украінскай паўстанцкай арміі. Гэтыя працы былі заблякаваныя пры Пятру Парашэнку.

Пра гэта Зяленскі заявіў у суботу ў Варшаве па выніках сустрэчы з польскім калегам Анджэем Дудам, які лічыць гэтае пытаньне «найважнейшай умовай для наладжваньня двухбаковых адносін».

«Я гатовы разблякаваць атрыманьне дазволу на правядзеньне пошукавых работ ва Ўкраіне, а польскі бок — уладкаваньне ўкраінскіх месцаў памяці ў Польшчы», — адзначыў Зяленскі.

У суботу Анджэй Дуда, падчас перамоваў зь Зяленскім, папрасіў яго зьняць забарону на эксгумацыю польскіх ахвяраў АУН-УПА, патлумачыўшы, што польскаму боку «хацелася б, каб дайшло да нармалізацыі адносін паміж людзьмі».

Падчас Другой сусьветнай ахвярамі АУН-УПА сталі, па падліках польскіх гісторыкаў, каля 50-60 тысячаў палякаў, якія жылі на тэрыторыі Валыні (сёньня гэта частка Ўкраіны).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG