Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падвышаны радыяцыйны фон і двое загінулых. Што адбываецца на расейскім сакрэтным аб’екце?


Вайсковы аб'кт Шыханы, 1987 год. Ілюстрацыйнае фота.
Вайсковы аб'кт Шыханы, 1987 год. Ілюстрацыйнае фота.

Улады Архангельскай вобласьці пацьвердзілі, што ў вайсковай частцы ў пасёлку Нёнакса (за 40 кілямэтраў ад Северадзьвінску) адбыўся выбух і пажар на сакрэтным абʼекце. За два кілямэтры ад пасёлку з 50-х гадоў XX стагоддзя быў арганізаваны марскі палігон для выпрабаваньня балістычных ракет для атамных падводных лодак, раён вакол яго ёсьць закрытай зонай, паведамляе Настоящее время.

Архангельскае выданьне «Беламорканал» паведамляе, што выбух адбыўся непасрэдна ў акваторыі Белага мора насупраць вёскі Нёнакса.

Падвышаны радыяцыйны фон

Прэс-служба адміністрацыі Северадзьвінску паведаміла аб «кароткачасовым павышэньні радыяцыйнага фону» пасьля выбуху: «Па стане на 14:00 паказаньні чуйнікаў не перавышаюць 0,11 мікразывэртаў у гадзіну пры максымальна дапушчальных 0,6 мікразывэртаў у гадзіну. Радыяцыйны фон у Северадзьвінску нармальны».

Да якога значэньня павысіўся радыяцыйны фон, улады не ўдакладнілі. На старонцы «Укантакце» Северадзьвінскай тэлекампаніі СТВ са спасылкай на начальніка аддзелу грамадзянскай абароны насельніцтва гораду паведамляецца, што фон павышаўся да 2 мікразывэртаў у гадзіну, а значэньне 0,6 мікразывэртаў названае не «максымальна дапушчальным», а «аварыйным».

«Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу гарадзкой адміністрацыі паведаміў, што тым ня менш, работнікам установаў Северадзьвінска ў чацьвер былі разасланыя рэкамэндацыі не пакідаць памяшканьня з прычыны павышэньня радыяцыйнага фону:

Экс-камандуючы Паўночным флётам Расеі Вячаслаў Папоў паведаміў, што павышэньня радыяцыйнага фону пасьля выбуху «быць ня можа», таму што «на палігоне гэтай тэматыкай не займаюцца».

Па афіцыйнаму паведамленьню Мінабароны, на палігоне адбыўся выбух вадкаснага рэактыўнага рухавіка. У прэс-службе МНС Архангельскай вобласьці ў 12:38 маскоўскага часу паведамілі, што праходзіць пасяджэньне камісіі надзвычайных сытуацыяў у сувязі з выбухам.

Загінулыя і пацярпелыя

На дадзены момант вядома пра двух загінулых (пра гэта паведаміла крыніца ў вайсковай часткі) і дзесяць пацярпелых, але розныя крыніцы мяркуюць, што пацярпець маглі да 15 чалавек.

«Можам пацьвердзіць, што інцыдэнт адбыўся, барты санавіяцыі гатовыя накіравацца ў выпадку неабходнасьці і аказаць дапамогу, лякарні Архангельску гатовыя прыняць пацярпелых», — паведамілі «Інтэрфаксу» 8 жніўня ў прэс-службе губэрнатара рэгіёну.

ТАСС у сваю чаргу паведаміў, што ў Нёнаксу ўжо вылецеў верталёт санітарнай авіяцыі зь дзьвюма брыгадамі мэдыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG