Па стане на 8 жніўня больш за 30 000 карыстальнікаў падпісаліся на асноўны Youtube-канал Радыё Свабода.
На гэтым канале Свабода некалькі разоў на тыдзень публікуе відэа пра актуальныя падзеі, інтэрвію зь цікавымі людзьмі, рэпартажы зь незвычайных месцаў, выпускі пра беларускую мову Вінуцка Вячоркі (і доўгія, і вельмі кароткія), падарожжы Зьмітра Бартосіка, а таксама песьні Саўкі ды Грышкі.
Самае папулярнае відэа за ўсю гісторыю каналу — жывая трансьляцыя спробы адсьвяткаваць Дзень Волі ў Менску ў 2017 годзе і жорсткага разгону акцыі сілавікамі. У ліку папулярных запісаў таксама прысланы чытачамі запіс таго, як у школе заганяюць у БРСМ.
Акрамя таго, у Свабоды ёсьць дадатковыя каналы: Свабода Premium «для гурманаў» і Падкасты Свабоды для тых, каму зручней слухаць аўдыёперадачы на Youtube.
Дык падпісвайцеся, каб не прапусьціць нічога цікавага!