Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі асудзіла масавыя расстрэлы ў ЗША


Міністэрства замежных спраў Беларусі
Міністэрства замежных спраў Беларусі

«Рашуча асуджаем жорсткія масавыя расстрэлы ў Эль-Паса (Тэхас) і Дэйтане (Агаё)», — гаворыцца ў паведамленьні на старонцы МЗС у Twitter.

Беларускае зьнешнепалітычнае ведамства таксама выказала «самыя глыбокія спачуваньні родным і блізкім загінулых» і пажадала «найхутчэйшага выздараўленьня пацярпелым».

3 жніўня ў гандлёвым цэнтры Walmart у Эль-Паса мужчына адкрыў стральбу, падчас якой загінула 20 чалавек, яшчэ 26 былі параненыя. Паліцыя затрымала 21-гадовага жыхара Даласа. Супраць яго распачатая справа па артыкуле аб злачынстве на глебе нянавісьці, матывы нападніка высьвятляюцца. Перад нападам падазраваны апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter маніфэст, у якім падтрымаў тэракт, што адбыўся ў мячэцях у Новай Зэляндыі, у выніку якога загінулі 50 чалавек і яшчэ столькі ж пацярпелі.

У ноч на 4 жніўня ў Дэйтане невядомы адкрыў стральбу паблізу аднаго з мясцовых бараў. Загінулі 9 чалавек, 16 атрымалі раненьні. Нападнік быў застрэлены. Ягоная асоба пакуль не ўстаноўлена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG