Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўнівэрсытэце Паўночнай Караліны 2 чалавекі загінулі ў выніку страляніны


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Яшчэ 4 чалавекі атрымалі раненьні, двое зь іх у цяжкім стане. Галоўны падазраваны — студэнт унівэрсытэта. Ён затрыманы ў кампусе ўнівэрсытэта.

Страляніна адбылася ў 17:45 па мясцовым часе 30 красавіка поруч з адміністратыўным будынкам унівэрсытэта. Ва ўнівэрсытэце гэта быў апошні дзень перад выніковымі экзамэнамі, паведамляе «Голас Амерыкі» са спасылкай на мясцовы тэлеканала WBTV.

У выніку нападу 2 чалавекі загінулі і яшчэ 4 атрымалі раненьні. Двое параненых знаходзяцца ў крытычным стане. Дадзеныя аб пацярпелых пацьвердзіў таксама прэс-сакратар унівэрсытэта Лэстар Оліва. Галоўнага падазраванага — студэнта гэтага ж унівэрсытэта ўдалося затрымаць сіламі бясьпекі ў кампусе ўнівэрсытэта.

Цяпер ва Ўнівэрсытэце Паўночнай Караліны навучаюцца 26 тысяч студэнтаў. Яшчэ 3 тысячы чалавек працуюць на тэрыторыі кампуса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG