Крэйг Мазін, сцэнарыст сэрыялу НВО «Чарнобыль» у інтэрвію The Hollywood Reporter расказаў пра дадатковую сцэну, якая была зьнятая, але не ўвайшла ў канчатковы варыянт фільма. Гутарка йдзе пра Менск.
— Адну сцэну мы выразалі з-за абмежаваньняў хронамэтражу, і мне б вельмі хацелася ўставіць яе назад. У другой сэрыі пэрсанаж Эмілі Ўотсан прыходзіць да партыйнага функцыянэра, які кажа ёй, што ніякай праблемы няма.
У наступнай сцэне мы бачым, як гэты чыноўнік гаворыць па тэлефоне і просіць партыйнае кіраўніцтва дазволіць яму адмяніць першамайскую дэманстрацыю ў Менску праз радыяцыю, але яны яму не дазваляюць. Ён нічога ня можа зрабіць, і ў выніку мусіць удзельнічаць у парадзе сам. Гэтая глава ў гісторыі Чарнобылю абсалютна праўдзівая. Кіеў і Менск правялі 1 траўня парады, дзе людзі, уключна зь дзецьмі, маршыравалі па вуліцах, ня ведаючы, што чатыры дні таму адбыўся радёактыўны выкід, — кажа сцэнарыст сэырялу.
Гэтая сцэна, паводле Крэйга Мазіна, не ўвайшла ў канчатковы мантаж з прычыны абмежаваньняў хранамэтражу.