Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ заклікаў Расею захаваць ракетную дамову і выконваць яе ўмовы


Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у зьнешняй палітыцы і бясьпецы Фэдэрыка Магерыні
Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у зьнешняй палітыцы і бясьпецы Фэдэрыка Магерыні

Эўрапейскі зьвяз заклікаў Расею захаваць дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняга і малога дасягу (РСМД) і прытрымлівацца яе ўмоваў.

У заяве, апублікаванай на сайце Рады Эўропы, вярхоўная прадстаўнік ЭЗ у зьнешняй палітыцы і бясьпецы Фэдэрыка Магерыні падкрэсьліла неабходнасьць далейшага разьвіцьця агульных працэсаў кантролю над узбраеньнямі, раззбраеньня і непашырэньня ядзернай зброі.

«Мы глыбока занепакоеныя разьвіцьцём сытуацыі з дамовай аб РСМД, тэрмін дзеяньня якога можа завяршыцца 2 жніўня 2019 году», — гаворыцца ў дакумэнце.

Магерыні заклікала Расею неадкладна ўжыць захады для поўнага захаваньня дамовы.

«Найбліжэйшыя дні — гэта апошні шанец для дыялёгу і ўжыцьця неабходных захадаў, каб захаваць гэты важны слуп эўрапейскай архітэктуры бясьпекі», — адзначыла яна.

Магерыні зьвярнулася да ЗША і Расеі ад імя ЭЗ з заклікам «дамагацца далейшых скарачэньняў сваіх арсэналаў, у тым ліку стратэгічных і нестратэгічных, разгорнутых і неразгорнутых ядзерных узбраеньняў, беручы пад увагу асаблівую адказнасьць дзяржаваў, якія валодаюць найбуйнейшымі ядзернымі арсэналамі».

Дамова РСМД, падпісаная ў 1987 годзе, забараніла ЗША і тагачаснаму СССР, наступнікам якога стала Расея, мець, вырабляць і ставіць на баявое дзяжурства цэлую клясу ракет дасягу ад 500 да 5 500 кілямэтраў. ЗША ўпершыню абвінавацілі Расею ў яе парушэньні яшчэ ў 2014 годзе.

1 лютага ЗША канчаткова абвясьцілі пра свой выхад з дамовы аб абмежаваньні на ракеты з Расеяй з прычыны яго парушэньня з боку Масквы, якое там адмаўляюць. 3 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб прыпыненьні Расеяй дзеянь ня дамовы аб ракетах сярэдняга і малога дасягу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG