У менскім гандлёвым цэнтры «Сталіца», што пад плошчай Незалежнасьці, зьявіліся новыя паказальнікі з надпісамі на беларускай і ангельскай мовах, а часам і па-кітайску.
Што ня так
- «Гарвыканкам» на адной з шыльдаў пераклалі як «Minicipal executive committee» — першае слова павінна пісацца праз U: «Municipal»;
- некаторыя назвы трансьлітаравалі з расейскай мовы на ангельскую, хоць павінны былі трансьлітараваць зь беларускай паводле афіцыйных правілаў, падобных да беларускай лацінкі: не «Stolitsa», а «Stalica»; не «Bersona», «Sverdlova» і «Leningradskaya», а «Biersana», «Sviardlova» і «Lieninhradskaja»;
- некаторыя словы пераклалі, хоць паводле правілаў павінны былі трансьлітараваць: ня «street», а «vulica»; не «Independence square», а «Plošča Niezaliežnasci».