Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прыляцеў на цырымонію закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў.
Што было, сьцісла
На закрыцьці гульняў паказалі:
- гіганцкую фігуру Нацыянальнай бібліятэкі. На яе праектавалі разнастайнае відэа, і выглядала яна надзіманай;
- песьні «Лявоніха» і «Касіў Ясь канюшыну» ў сучаснай апрацоўцы;
- вяртаньне гіганцкай галавы зубра, якая прамовіла: «Я быў тут адвеку. Я бачыў, як адступае мора і растаюць ледавікі. Я бачыў, як кволы парастак робіцца магутным дрэвам. Я голас гэтай зямлі, я яе моц, яе душа. Мой дружа, помні сваю гісторыю – безь мінулага няма будучыні. Гэта твой час. Я беларус, мы беларусы»;
- выступы сучасных беларускіх гуртоў на расейскай і беларускай мовах, ад IOWA і J:морс да Naviband і Šuma;
- песьню «Хали-гали, паратрупер» гурту «Леприконсы» ў стылі ска-панку з сымфанічным аркестрам (уладальнік крамы Symbal.by Павал Белавус апазнаў у сцэнічных касьцюмах гурту вышымайкі са сваёй крамы);
- «былога ўдзельніка Iron Maiden» на акампанэмэнце адной зь песень — Тоні Мур іграў у славутым брытанскім мэтал-гурце толькі менш за год (1977) зь ягонай больш як 40-гадовай гісторыі, выступіў толькі некалькі разоў і не гучаў ні на адным з запісаных альбомаў;
- прамову Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што гульні беларусы «падарылі сабе як сьведчаньне нашых магчымасьцяў», і што Беларусь — гэта «краіна, якая не стварае праблем і не выстаўляе прэтэнзій да суседзяў»;
- запрашэньне турыстаў ад Аляксандра Лукашэнкі — ён сказаў іншаземцам: «Калі захочаце зноў пачуць цішыню, прыяжджайце да нас»;
- выступ старшыні Эўрапейскага алімпійскага камітэту Янэза Качыянчыча. Ён заступаўся за зборную Расеі, якую раней дыскваліфікавалі з Алімпіяды за допінг, але на Эўрапейскіх гульнях дазволілі выступіць пад уласным сьцягам. Качыянчыч казаў, што выступае супраць калектыўнай адказнасьці;
- дуэт расейскага сьпевака Мікалая Баскава (ляўрэата ордэна Скарыны) і беларускай сьпявачкі, заслужанай артысткі Аксаны Волкавай;
- апошнія словы маскота гульняў, ліса Лесіка, прамоўленыя па-беларуску (але на пытаньне дзявочага голасу «Лесік, а ты вернесься?» ён не адказаў). Фінальная песьня гучала на расейскай і беларускай мовах.
Разам з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама ягонымі сынамі Мікалаем і Віктарам, прысутнічалі кіраўнікі Расеі, Армэніі і Таджыкістану — Уладзімір Пуцін, Армэн Саркісьян і Эмамалі Рахмон. Акрамя таго, побач зь імі прэзыдэнты Эўрапейскага і Міжнароднага алімпійскіх камітэтаў. Цырымонія пачалася а 22-й гадзіне 30 ліпеня.
Цырымонія адкрыцьця гульняў, якая прайшла 21 чэрвеня, была прысьвечаная гісторыі Беларусі: гледачам коратка прадставілі пэрыяды з гісторыі Беларусі — старажытны, сярэднявечны, а таксама пэрыяд новага часу і Другой сусьветнай вайны. Прысутным цытавалі Ўсяслава Чарадзея, Францішка Скарыну, Льва Сапегу і іншых беларускіх гістарычных асобаў.
Як расказалі арганізатары цырымоніяў адкрыцьця гульняў і закрыцьця, ужо падчас знаходжаньня ў Беларусі ў іх зьявілася ідэя паказаць таксама і сучасную Беларусь — гэта і паабяцалі зрабіць на цырымоніі закрыцьця.
Цырымонія закрыцьця Эўрапейскіх гульняў у Менску. ФОТА
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Эўрапейскія гульні — 2019. Што важна ведаць
Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.
- На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
- За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
- З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
- Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.
- Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
- Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.