Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны адмовілася звольніць кіраўнікоў МЗС, СБУ і міністра абароны


30 траўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўнёс у Раду праекты пастановаў аб звальненьні міністра абароны Сьцяпана Паўтарака, міністра замежных справаў Паўла Клімкіна і старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны Васіля Грыцака.

6 чэрвеня Вярхоўная Рада адхіліла адстаўку ўсіх траіх кіраўнікоў.

Павел Клімкін 17 траўня заявіў, што сыходзіць у адстаўку з пасады міністра замежных справаў Украіны. Ён узначальвае міністэрства з 19 чэрвеня 2014 году.

Васіль Грыцак, які ўзначальвае Службу бясьпекі Ўкраіны з 2 ліпеня 2015 году, падаў у адстаўку з пасады старшыні СБУ 20 траўня.

У той самы дзень Сьцяпан Паўтарак падаў у адстаўку з пасады міністра абароны. Ён узначальвае Міністэрства абароны з 14 кастрычніка 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG