Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Львоўская абласная рада патрабуе ад прэзыдэнта Зяленскага, каб ён размаўляў на ўкраінскай мове


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

На сэсіі Львоўскай абласной рады дэпутаты 28 траўня аднагалосна прынялі зварот да прэзыдэнта Украіны Ўладзіміра Зяленскі пра недапушчальнасьць ігнараваньня статусу дзяржаўнай мовы і выкарыстаньне яе ў публічнай дзейнасьці.

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, львоўскія дэпутаты нагадваюць новаабранаму прэзыдэнту, што ён у публічных прамовах парушае ўкраінскае заканадаўства аб абавязковым выкарыстаньні дзяржаўнай мовы ў выступах, камэнтарах і інтэрвію, што, у сваю чаргу, парушае правы грамадзян на атрыманьне такой інфармацыі і яе разуменьне.

«Мы, дэпутаты Львоўскай абласной рады, лічым, што прэзыдэнт дзяржавы, якая ваюе, абавязаны цалкам выключыць расейскую мову з уласнага ўжываньня ў публічных сфэрах грамадзкага жыцьця, як афіцыйную мову Расеі — дзяржавы-агрэсара», — гаворыцца ў звароце.

Таксама дэпутаты ў сваім звароце да Вярхоўнай Рады і прэзыдэнта указваюць на недапушчальнасьць выносіць на рэфэрэндум пытаньне аб заключэньні мірных дамоўленасьцяў з Расеяй, а таксама прызначаць на пасады асобаў, якія падпадаюць пад дзеяньне закону «Аб ачыстцы ўлады».

Вярхоўная Рада Украіны 25 красавіка 278 галасамі прыняла закон «Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай». 15 траўня тагачасны прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон, які на наступны дзень быў апублікаваны ў афіцыйнай прэсе.

Закон гарантуе пазыцыі ўкраінскага мовы ў дзяржаўным кіраваньні, сфэры паслугаў, адукацыі і СМІ. Прадугледжаная адказнасьць службовых асобаў за няведаньне мовы, але яна будзе дзейнічаць толькі праз тры гады з даты прыняцьця закону.

Пры гэтым закон не абмяжоўвае асабістай камунікацыі на ўсіх мовах і свабоднага ўжываньня моваў нацыянальных меншасьцяў, заяўляюць яго суаўтары ва ўрадзе і парлямэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG