Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сан-Францыска забароняць тэхналёгіі распазнаньня асобы


Распазнаньне асобы па твары на iphone
Распазнаньне асобы па твары на iphone

Улады амэрыканскага гораду Сан-Францыска прагаласавалі за тое, каб забараніць грамадзкім установам набываць і выкарыстоўваць тэхналёгіі распазнаньня асобы па твары. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Гэты крок рэгулюеі тэхналёгію, якуя распрацоўваюць у тым ліку і базаваныя непадалёк ад гораду ІТ-кампаніі.

Паводле пастановы муніцыпалітэту, гарадзкія службы таксама будуць абавязаныя выносіць на грамадзкае ўхваленьне любыя тэхналёгіі сачэньня. Пастанова ўступіць у сілу, калі на наступным тыдні тыя ж чыноўнікі — гарадзкая Рада адміністратараў — зноў прагаласуюць за яе. У першым галасаваньні вынік быў 8 супраць 1.

У Злучаных Штатах расьце незадаволенасьць выкарыстаньнем тэхналёгій распазнаньня асобы з боку дзяржаўных органаў. Гэтыя тэхналёгіі сталі больш эфэктыўнымі са зьяўленьнем «воблачных» вылічэньняў і штучнага інтэлекту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG