Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт правоў чалавека прызнаў беларускія ўлады вінаватымі ў зьбіцьці праваабаронца ў 2011 годзе


Камітэт правоў чалавеку ААН прызнаў дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні Ільлі Петраўца ў 2011 годзе неправамернымі і абавязаў правесьці расьсьледаваньне аб жорсткім абыходжаньні, даць кампэнсацыю, не дапусьціць паўтарэньня такога і апублікаваць рашэньне Жэнэвы ў афіцыйных СМІ на дзьвюх дзяржаўных мовах, піша «Гомельская вясна».

Падчас «маўклівых пратэстаў» 22 чэрвеня 2011 году прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Ільля Петравец, які назіраў за акцыяй, у час затрыманьня атрымаў закрыты пералом носа.

Яго без тлумачэньняў затрымалі два чалавекі ў чорнай форме з надпісам «міліцыя», адвялі ў міліцэйскую машыну зь іншымі затрыманымі. Усіх іх прымусілі ляжаць на падлозе, людзі ў чорнай форме іх білі. Петравец атрымаў сама меней пяць удараў па твары і целе.

Яго пасьля даставілі ў абласны ўчастак міліцыі, зьнялі адбіткі пальцаў і вызвалілі без дакумэнтаў аб затрыманьні. У той жа дзень пацярпелы зьвярнуўся да хірурга, які дыягнаставаў пералом носа (дыягназ затым пацьвердзіла судова-мэдычная экспэртыза).

Петравец падаваў скаргі на супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру і суды, але тыя адмаўляліся распачынаць крымінальную справу нібыта праз адсутнасьць доказаў. Праваахоўнікі адмаўлялі і сам факт затрыманьня.

Відэа 2011 году:

Камітэт пастанавіў, што Петравец пацярпеў ад бесчалавечнага і прынізьлівага абыходжаньня, даў дастатковыя доказы і паказаньні сьведак, а беларускія ўлады пяць разоў адмовілі ў расьсьледаваньні.

Беларускія ўлады вырашылі спыніць камунікацыю з Камітэтам правоў чалавека ААН у гэтай справе. Адмову матывавалі тым, што справу прадстаўляў не пацярпелы, а ягоны адвакат, які пражывае ў Расеі. Рашэньні Камітэту ня маюць тэрміну даўнасьці.

Цяпер у Камітэце прынятыя рашэньні ў справах 120 беларусаў аб парушэньнях іхных правоў (зарэгістравана усяго больш за 300 скаргаў), але ніводнае рашэньне Камітэту ня выкананае беларускімі ўладамі, якія лічаць іх «рэкамэндацыйнымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG