Гэта вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.
Найгоршая дынаміка зафіксаваная ў Віцебскай вобласьці — зьніжэньне на 39,8 працэнта (з 313.095 да 188.613). Далей ідуць Магілёўская вобласьць — мінус 35 працэнтаў (з 287.404 да 186.714), Горадзенская — меней на 30,4 працэнта (з 285.521 да 198.774), Гомельская — на 28,9 працэнта (з 374.056 да 266.023), Берасьцейская — на 25,9% (з 374.722 да 277.778), Менская — на 23,5% (з 373.188 да 285.391), Менск — дзяцей паменела на 6% (з 383.883 да 361.016).
За гэты ж пэрыяд насельніцтва Беларусі ў цэлым зьменшылася на 8,9 працэнта (з 10.002.535 да 9.109.280): у Віцебскай вобласьці — на 21,5 працэнта (з 1.366.363 да 1.072.063), Магілёўскай — на 19,5 працэнта (з 1.2.3), Горадзенскай — на 16,4 працэнта (з 1.178.176 да 984.880), Гомельскай — на 13,7 працэнта (з 1.538.838 да 1.327.973), Берасьцейскай вобласьці — на 12,3 працэнта (з 1.481.937 да 1.299.912), Менскай — на 5,9 працэнта (з 1.547.447 да 1.456.357); у Менску насельніцтва пабольшала на 18,6% (з 1.683.135 да 1.996.730).
Такім чынам, доля дзяцей у насельніцтве Беларусі зьнізілася за чвэрць стагодзьдзя на 4,5 адсотка (з 23,9 да 19,4 працэнта).
Тым часам у Беларусі колькасьць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, за год вырасла на 24,9 працэнта (з 2203 на канец 2023 году да 2752 на канец 2024-га).
Паводле афіцыйнай статыстыкі, толькі ў 2023 годзе ў Беларусі 2776 чалавек пазбавілі бацькоўскіх правоў.
Форум