Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Заслаўі зьнесьлі чарговы дом, які раней быў у сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў


Знос будынку на Савецкай, 45 у Заслаўі. Кадар зь відэа
Знос будынку на Савецкай, 45 у Заслаўі. Кадар зь відэа

У старажытным Заслаўі на Мешчыне зруйнавалі будынак пачатку XX стагодзьдзя.

Ён месьціўся на рагу вуліц Савецкай і Пуцейкі ў гістарычным цэнтры горада, непадалёк ад чыгуначнай станцыі.

Яшчэ ў мінулым дзесяцігодзьдзі гэты дом лічыўся гісторыка-культурнай каштоўнасьцю і ахоўваўся дзяржавай, нагадаў тэлеграм-канал «Спадчына».

29 траўня інстаграм-канал Zaslavl Info апублікаваў відэа, на якім будынак руйнуюць каўшом экскаватара.

Лічыцца, што гэты дом пабудавалі ў 1927 годзе, калі пад Заслаўем праходзіла савецка-польская мяжа. Дзяржава ўзяла яго пад ахову ў 1994 годзе.

Але ў 2014 годзе гэты і некалькі іншых будынкаў выключылі зь Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў напярэдадні дня Дня беларускага пісьменства, піша «Спадчына».

Сёлета Заслаўе ўпарадкоўваюць перад абласнымі дажынкамі. У пачатку вясны мясцовыя ўлады ўжо зьнесьлі будынкі карчмы і аптэкі на той жа Савецкай вуліцы.

Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў зьнішчаны або страціў адметнасьці, якія абумовілі яму наданьне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаваньне аднаўленьне.

Паколькі будынкі з 1994 году, калі атрымалі статус, ніяк не зьмяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэньне са сьпісу незаконнае, — падсумоўвае тэлеграм-канал «Спадчына».

Сёлета Заслаўе адзначыць 1040 гадоў з часу першай згадкі ў летапісах.












Выданьне «Заславль Инфо» апублікавала ролік, у якім экскаватарам зносіцца драўляны будынак па вуліцы Савецкай, 45.



Як адзначае тэлеграм-канал «Спадчына», гэты будынак пачатку XX стагодзьдзя на рагу вуліц Савецкай і Пуцейкі яшчэ ў мінулым дзесяцігодзьдзі лічыўся гісторыка-культурнай каштоўнасьцю і ахоўваўся дзяржавай.





View this post on Instagram

A post shared by Заславль Инфо (@zaslavl_info)



Будынак быў пабудаваны ў 1927 годзе недалёка ад чыгуначнай станцыі «Беларусь». Тады побач з Заслаўем праходзіла дзяржаўная польска-савецкая мяжа і гэта была першая станцыя на тэрыторыі Беларусі, на якую трапляў цягнік з Польшчы — адсюль і такая патрыятычная назва. Будаўніцтва гэтага дома зьвязваюць зь дзейнасьцю памежнай службы, то бок яго гісторыя дапаўняе гісторыю горада міжваеннага часу.



Дом № 45 у 1994 годзе быў узяты пад ахову як помнік гісторыі і культуры, а ў 2007 годзе перанесены ў новаствораны Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Беларусі. У статусе помніка ён праіснаваў роўна трыццаць гадоў — да 2014 году, калі быў пазбаўлены аховы пры падрыхтоўцы горада да Дня беларускага пісьменства.





Будынак у забудове Савецкай вуліцы. Фота: Wikimedia Commons

Той жа лёс напаткаў дарэвалюцыйныя будынкі карчмы і аптэкі, які разьмяшчаліся трохі далей па вуліцы, за чыгуначным пераездам, на рагу з Паштовай вуліцай. Гэтыя колішнія помнікі былі гэтак жа зьнесены ў лютым-сакавіку гэтага году.



Зачыстка гістарычнай забудовы адбываецца ў межах добраўпарадкаваньня горада да абласных «Дажынак», якія Заслаўе прыме сёлета.





Карчма і крама па Савецкай вуліцы ў Заслаўі перад зносам. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»



Рэшткі зьнесенай карчмы ў Заслаўі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Сьвята працаўнікоў сяла ўжо не адно дзесяцігодзьдзе канчаецца для райцэнтраў адчувальнымі стратамі гістарычнай забудовы, якая выглядае для чыноўнікаў недастаткова прывабна.



Згодна з Кодэксам аб культуры, пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў зьнішчаны або страціў адметнасьці, якія абумовілі яму наданьне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванае аднаўленьне. Паколькі будынкі з 1994 году, калі яны атрымалі статус, ніяк не зьмяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэньне са сьпісу зьяўляецца незаконным.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG