Падчас пасланьня да парлямэнту і народу Аляксандар Лукашэнка згадаў дробны і сярэдні бізнэс. На думку Лукашэнкі, для іх ёсьць усе ўмовы.
«Апошнім часам мы толькі і чуем у грамадзтве пра малы і сярэдні бізнэс. Але давайце ня будзем граху таіць, у што пераўтвараюцца нашы заклікі да малога і сярэдняга бізнэсу. Да „тарбэшачнікаў“ і „мяшэчнікаў“. Нам гэта перспектыва патрэбная? Не. Хто хоча займацца дробнымі рэчамі і рамяством, займайцеся. Мы стварылі для іх умовы. Некаторыя кажуць: ну давайце „драбната“ няхай працуе. Але мы забываем пра буйныя вытворчасьці», — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка прывёў прыклад Італіі, дзе дробны бізнэс стварае ўсё — ад музычных інструмэнтаў да вайсковай прамысловасьці. Такі бізнэс, на яго думку, нам патрэбен.