Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія ўлады адказалі на пэтыцыю супраць «будоўлі на касьцях»


Месца будаўніцтва элітнага жылога комплексу «Прыбускі квартал», дзе выявілі парэшткі расстраляных
Месца будаўніцтва элітнага жылога комплексу «Прыбускі квартал», дзе выявілі парэшткі расстраляных

У адказе Берасьцейскага гарвыканкаму гаворыцца, што ўлады падзяляюць заклапочанасьць і што «парэшткі ахвяраў вайны павінны атрымаць годны спачын».

Берасьцейскі гарвыканкам даў пісьмовы адказ на калектыўны запыт жыхароў гораду, абураных тым, што працягваецца будаўніцтва элітнага жытла ў квартале, абмежаваным вуліцамі Савецкай, Дзяржынскага, Куйбышава і праспэкта Машэрава, дзе сёлета ў студзені знайшлі парэшткі 1140 чалавек.

Аўтары звароту адказам не задаволеныя і называюць яго маніпуляцыяй.

У адказе гаворыцца, што гарадзкія ўлады Берасьця падзяляюць заклапочанасьць наконт таго, што «парэшткі ахвяраў вайны павінны атрымаць годны спачын». Улады паведамляюць таксама, што парэшткі будуць перапахаваныя на Паўночных могілках Берасьця.

Але «ацэнку правядзеньня перапахаваньня як акту вандалізму і непавагі да ахвяраў генацыду» не падзяляем», — напісана ў лісьце, падпісаным першым намесьнікам старшыні Берасьцейскага гарвыканкама Вадзімам Краўчуком.

Архітэктар, доктар навук Ірэна Лаўроўская сказала Свабодзе, што яна расчараваная «чарговай адпіскай» уладаў.

«Гэта бясконцыя маніпуляцыі. На мінулым тыдні быў адказ з гарадзкой пракуратуры. Пракуратура, з майго пункту гледжаньня, увогуле не разглядала гэтага пытаньня, а перадаручыла гарвыканкаму. Нічога новага ў адказе з гарвыканкаму нам таксама не сказалі, пішуць, што «тэрыторыя, якая прымыкае да месца будаўніцтва, правераная».

Зразумела, я расчараваная адпіскамі і з пракуратуры, і з гарвыканкаму, але ўсё ж яны пішуць, што месца будзе адзначанае. У якім выглядзе, пакуль цяжка сказаць. Так што, з аднаго боку, частка патрабаваньняў была прызнаная, а з другога боку, усё застаецца пакуль невядомым. Яны не пагаджаюцца з актам вандалізму, непавагі да ахвяраў генацыду.

Ірэна Лаўроўская сказала, што будзе рыхтаваць новы зварот з гэтай нагоды да пракурора.

У Берасьці выявілі парэшткі вязьняў гета. Што важна ведаць

У Берасьці на будоўлі жылога комплексу «Прыбускі квартал» выявілі парэшткі вязьняў гета, расстраляных падчас нямецкай акупацыі. Дом мусяць узьвесьці на рагу вуліцы Куйбышава і праспэкта Машэрава.

  • Пошукавыя работы на месцы знаходжаньня парэшткаў вяліся з 24 студзеня па 26 сакавіка. Выяўленыя парэшткі 1214 чалавек.​
  • Сусьветны габрэйскі кангрэс заклікае спыніць будаўніцтва дома. Мастацтвазнаўца, доктар архітэктуры Ірына Лаўроўская стварыла адпаведную пэтыцыю ў Савет Міністраў, Генэральную пракуратуру ды Берасьцейскі гарвыканкам. Пад пэтыцыяй падпісаліся больш 745 чалавек. На момант публікацыі будаўніцтва не спынілі.
  • Старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук заявіў, што ад краю фундамэнту будынка да пахаваньня — 5 мэтраў. На месцы, дзе выявілі парэшткі, ён паабяцаў арганізаваць зялёную зону і мэмарыяльную пліту. Ён заявіў, што парковак і дзіцячых пляцовак на месцы пахаваньняў ня будзе.
  • Парэшткі плянуюць перапахаваць у траўні на берасьцейскіх могілках «Паўночныя» побач з усталяваным у 2011 годзе помнікам ахвярам Галакосту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG