Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку запрасілі на абед у Брусэль


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

13 траўня ў Брусэлі адбудзецца абед з нагоды дзясятай гадавіны «Усходняга партнэрства» пад старшынствам прэзыдэнта Эўрапейскай рады Дональда Туска.

Некалькі крыніц у ЭЗ пацьвердзілі гэтую інфармацыю карэспандэнту Радыё Свабода: Лукашэнку запрасілі разам зь іншымі пяцьцю іншымі прэзыдэнтам краін УП — Армэніяй, Азэрбайджанам, Грузіяй, Малдовай і Украінай.

У той жа час у ЭЗ не чакаюць, што Лукашэнка прыедзе асабіста, а замест яго, верагодна, Менск будзе прадстаўлены міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем, які быў на саміце «Усходняга партнэрства» ў 2017 годзе.

Аляксандра Лукашэнку ўпершыню афіцыйна запрасілі на саміт «Усходняга партнэрства» у Брусэлі 24 лістапада 2017 года. На папярэдніх самітах гэтай ініцыятывы ЭЗ афіцыйнаму Менску запрашэньні накіроўваліся, але ў даволі двухсэнсоўнай форме, маўляў, вядома, радыя будзем гасьцям, але асабіста прэзыдэнту беларускаму лепш было б ад паездкі ўстрымацца.

«Усходняе партнэрства» — гэта праект Эўразьвязу ад 2009 году, які мае на мэце разьвіцьцё інтэграцыйных сувязяў з шасьцю краінамі былога СССР: Азэрбайджанам, Армэніяй, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG