Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз гатовы адтэрмінаваць Brexit 


Сустрэча Ангелы Меркель і Тэрэзы Мэй ў Бэрліне, 9 красавіка 2019 года
Сустрэча Ангелы Меркель і Тэрэзы Мэй ў Бэрліне, 9 красавіка 2019 года

Эўрапейскі зьвяз згаджаецца на новы перанос даты выхаду Вялікабрытаніі з супольнасьці, гаворыцца ў праекце рашэньня саміту ЭЗ, які цытуе агенцтва Reuters.

10 красавіка саміт ЭЗ павінен вызначыць новую дату Brexit. У праекце рашэньня гаворыцца, што Вялікабрытанія павінна правесьці на сваёй тэрыторыі выбары ў Эўрапарлямэнт у траўні, а калі ня зробіць гэтага, то 1 чэрвеня павінна будзе пакінуць ЭЗ.

Раней 9 красавіка брытанскі парлямэнт 420 галасамі супраць 110 ухваліў прапанову прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй, каб папрасіць Эўразьвяз перанесьці дату выхаду краіны з ЭЗ з 12 красавіка на 30 чэрвеня.

Гэта адбылося пасьля таго, як парлямэнт канчаткова ўхваліў законапраект, які патрабуе ад прэм’ера дамагацца пераносу даты Brexit, каб пазьбегнуць выхаду з ЭЗ без пагадненьня.

Кабінэт Мэй вядзе перамовы з апазыцыйнымі лейбарыстаў аб выпрацоўцы кампраміснага падыходу да Brexit, аднак яны адкладзеныя да чацьвярга, гэта значыць да завяршэньня саміту ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG