Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада мае канчаткова вызначыцца, ці караць турмою за прыніжэньне ўкраінскай мовы


Ілюстрацыйнае фота. Падчас маршу з нагоды Дня абаронцы Ўкраіны. Кіеў, 14 кастрычніка 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Падчас маршу з нагоды Дня абаронцы Ўкраіны. Кіеў, 14 кастрычніка 2018 году

Сёньня Вярхоўная Рада Ўкраіны разглядае ў другім чытаньні праект закону «Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай».

У першым чытаньні ён быў ухвалены 4 кастрычніка 2018 году, і за гэты час да яго падрыхтавалі больш як 2 тысячы правак.

Ці пойдзе Ўкраіна напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў шляхам жорсткіх пакараньняў за адмову карыстацца ўкраінскаю моваю і якім чынам на закон адрэагуюць у расейскамоўных рэгіёнах Украіны?

Доўгія пошукі альтэрнатывы

Год таму Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў неканстытуцыйным закон «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі», ухваленым парлямэнтам у 2012 годзе. Яго ініцыявалі два дэпутаты тагачаснай партыі ўлады — Партыі рэгіёнаў — Сяргей Ківалаў і Вадзім Калесьнічэнка (першы і цяпер зьяўляецца дэпутатам фракцыі «Апазыцыйны блёк», другі знаходзіцца ў вышуку ў справе аб дзяржаўнай здрадзе).

Закон выклікаў паўзучую «русыфікацыю», якую спынілі толькі падзеі 2014 году: расейская мова атрымала статус рэгіянальнай у 13 з 27 рэгіёнаў Украіны (усяго ва Ўкраіне 24 вобласьці, Аўтаномная Рэспубліка Крым, гарады Кіеў і Севастопаль), у якіх колькасьць носьбітаў расейскай мовы перавышала 10 %. Тэле- і радыёкампаніі пачалі паступова адмаўляцца ад украінскай мовы ў эфіры, замяшчаючы яе расейскаю. У канцы 2013 году толькі кінапаказ і адукацыя заставаліся сфэрамі, дзе ўкраінская мова захоўвала пазыцыі.

Але, нават нягледзячы на скасаваньне старога закону, новы так і не прапанавалі, традыцыйна для Ўкраіны адклаўшы рэзананснае пытаньне на перадвыбарны пэрыяд.

Узрадаваліся ня ўсё

Грамадзтва даўно чакала новага моўнага заканадаўства, але і цяпер экспэрты не дэманструюць аптымізму — менавіта з прычыны вялікай колькасьці паправак, прапанаваных у часе падрыхтоўкі да разгляду праекту ў другім чытаньні.

Некаторыя мовазнаўцы называюць гэта «выпрабаванай тэхналёгіяй, якую пераважна ўжываюць, каб зацягнуць разгляд дакумэнту, а затым праваліць яго прыняцьце».

Чаму моўнае заканадаўства неабходна

Паводле ўкраінскай мовазнаўцы Ларысы Масенкі, толькі закон, які будзе абараняць дзяржаўны статус мовы, дазволіць зрабіць незваротнымі зьмены ў моўнай сытуацыі ў краіне на карысьць украінскай:

«А гэта зьяўляецца адной з галоўных умоў захаваньня дзяржавы і будучага вяртаньня страчаных сёньня тэрыторый».

А вось што думаюць людзі на вуліцах Кіева:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG