Фінская сыстэма школьнай адукацыі ўжо некалькі гадоў займае адныя зь першых месцаў у рэйтынгах. PISA (Program for International Student Assessment) ставіць яе на 12-е месца па якасьці навучаньня матэматыцы, чытаньню і прыродазнаўчых дысцыплінах, а The International Education Database — на другое.
Але пры тым, што фінскія дзеці выдатна здаюць самыя разнастайныя тэсты, апярэджваючы аднагодкаў з ЗША, Японіі і нават Кітая, фінскія школы таксама вядомыя тым, што вучняў у іх не прымушаюць вучыцца з раніцы да вечара. У сярэднім школьнікаў штодня чакаюць толькі чатыры гадзіны ўрокаў, якія абавязкова разьбіваюцца вялікі пераменай працягласьцю 75 хвілін. Таксама ажно да старэйшых клясаў школьнікам не задаюць хатніх заданняў.
Што ж робіць фінскую сыстэму школьнай адукацыі ўнікальнай і на чым яна грунтуецца? І як настаўнікам у гэтых умовах удаецца матываваць дзяцей? Глядзіце матэрыял тэлеканалу «Настоящее Время».