Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас падпісаў распараджэньне (PDF) аб стварэньні рабочай групы «па выпрацоўцы прапановаў аб далейшым разьвіцьці беларуска-расейскай інтэграцыі». У групу ўвайшлі 30 чалавек.
Стварэньне працоўнай групы анансаваў 25 сьнежня 2018 году расейскі віцэ-прэм’ер Антон Сілуанаў падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Гэта адбылося неўзабаве пасьля жорсткай адмовы Лукашэнкі ад «ультыматуму Мядзьведзева».
Але тады гаворка ішла пра тое, што такую групу супольна створаць Беларусь і Расея. Згодна ж з распараджэньнем Румаса беларуская група ўносіць прапановы ў беларускі Савет Міністраў, а з расейскай групай проста «ўзаемадзейнічае».
Расейская група была створаная яшчэ 28 сьнежня, яе ўзначаліў міністар эканамічнага разьвіцьця Максім Арэшкін. Поўны склад групы не публікаваўся.
У «сьпісе Румаса» 30 імёнаў. Зь міністэрстваў у ім не прадстаўленыя толькі Мінархітэктуры, Мінінфарм, Мінлясгас і МінЖКГ.
Міністры
Дзьмітры Круты — міністар эканомікі, кіраўнік групы.
Віктар Каранкевіч — міністар энэргетыкі.
Намесьнікі міністраў
Андрэй Еўдачэнка — намесьнік міністра замежных спраў, намесьнік кіраўніка групы.
Аляксандар Баравуля — намесьнік міністра спорту.
Натальля Гардзеенка — намесьніца міністра сувязі.
Натальля Жукава — намесьніца міністра аховы здароўя, галоўная санітарная лекарка Беларусі.
Сяргей Задзіран — першы намесьнік міністра юстыцыі.
Андрэй Картун — намесьнік міністра гандлю.
Дзьмітры Кійко — намесьнік міністра фінансаў.
Генадзь Ласута — намесьнік міністра надзвычайных сытуацый.
Аляксей Ляхновіч — намесьнік міністра транспарту.
Мікалай Мельчанка — намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі.
Генадзь Сьвідзерскі — першы намесьнік міністра прамысловасьці.
Эла Сяліцкая — намесьніца міністра падаткаў.
Раіса Сідарэнка — намесьніца міністра адукацыі.
Іван Сьмільгінь — намесьнік міністра сельскай гаспадаркі, дырэктар дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду.
Ігар Старавойтаў — намесьнік міністра працы.
Андрэй Хмель — намесьнік міністра прыроды.
Сяргей Шарамецеў — намесьнік міністра культуры.
Мінантыманапрэгіг! Тэст пра беларускія міністэрствы >>>
Іншыя
Уладзімер Сямашка — амбасадар Беларусі ў Расеі.
Ала Бодак — старшыня пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
Ігар Будкевіч — першы намесьнік старшыні Памежнага камітэту.
Валер Варанецкі — старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.
Алег Воінаў — памочнік міністра абароны, начальнік дэпартамэнту міжнароднай вайсковай супрацы.
Сяргей Калечыц — намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку.
Аляксандар Курлыпа — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю.
Уладзімер Арлоўскі — першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Андрэй Рыбакоў — старшыня Дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі.
Ігар Сяргеенка — першы намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.
Сяргей Чыжык — першы намесьнік старшыні прэзыдыюму Акадэміі навук.