Паводле папярэдняй інфармацыі, рашэньне абмежаваць паветраную прастору было прынятае праз паветраны балён (ці балёны), які ляцеў у кірунку Віленскага аэрапорту.
Абмежаваньні паветранай прасторы будуць дзейнічаць да 23:10, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве аэрапорту.
За восень паветраную прастору над Віленскім аэрапортам закрывалі 9 разоў —
- тройчы ў верасьні (9, 11 і 25-га), і
- шэсьць разоў у кастрычніку (5, 21, 24, 25, 26, 30-га).
У адказ на залёты балёнаў з кантрабандай Літва 27 кастрычніка закрыла мяжу
Літва закрыла мяжу 27 кастрычніка пасьля шэрагу інцыдэнтаў, зьвязаных з запускам з тэрыторыі Беларусі дзясяткаў паветраных балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Праз гэта некалькі разоў спыняў дзейнасьць віленскі аэрапорт і адзін раз — ковенскі.
Закрыцьцё мяжы будзе дзейнічаць да гадізны ночы 1 сьнежня па беларускім часе — з магчымасьцю падаўжэньня.
Да 27 кастрычніка памежная служба Літвы двойчы цалкам закрывала мяжу зь Беларусьсю на некалькі гадзін уначы.
28 кастрычніка Польшча заявіла, што гатовая адкрыць два памежныя пераходы зь Беларусьсю ў лістападзе. Але 30 кастрычніка пасьля кансультацый зь Літвой перанесла гэты неназваны тэрмін яшчэ на некалькі тыдняў.
Форум