Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія памежнікі атрымалі афіцыйнае паведамленьне ад Літвы пра закрыцьцё мяжы


У ім ёсьць поўны сьпіс , каго літоўцы будуць прапускаць цераз пункт пропуску ў Медніках (Medininkai).

  • Дыпляматаў і службовых асоб — уладальнікаў дыпляматычных або службовых пашпартоў, а таксама тых, хто перавозіць дыпляматычную пошту Літвы.
  • Асобаў са спрошчаным транзытным дакумэнтам (тычыцца жыхароў Калінінградзкай вобласьці).
  • Грамадзянаў Літвы і чальцоў іх сем’яў, якія вяртаюцца ў краіну.
  • Замежнікаў з дазволам на жыхарства ў Літве, якія вяртаюцца ў краіну.
  • Асобаў з гуманітарнымі візамі, выдадзенымі прадстаўніцтвамі Літвы.

Грамадзянаў наступных дзяржаў зь сем’ямі:

  • краінаў Эўрапейскага Зьвязу
  • Эўрапейскай эканамічнай зоны (Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія)
  • Швайцарыі
  • Андоры
  • Манака
  • Сан-Марына
  • Ватыкану
  • Украіны
  • краінаў — удзельніц NATO.

Тэрмін закрыцьця мяжы, пазначаны ў паведамленьні — да 1:00 1 сьнежня.

Што папярэднічала

Літва закрыла мяжу 27 кастрычніка пасьля шэрагу інцыдэнтаў, зьвязаных з запускам з тэрыторыі Беларусі дзясяткаў паветраных балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Праз гэта некалькі разоў спыняў дзейнасьць віленскі аэрапорт і адзін раз — ковенскі.

Закрыцьцё мяжы будзе дзейнічаць да 30 лістапада з магчымасьцю падаўжэньня.

Да 27 кастрычніка памежная служба Літвы двойчы цалкам закрывала мяжу зь Беларусьсю на некалькі гадзін уначы.

28 кастрычніка Польшча заявіла, што гатовая адкрыць два памежныя пераходы зь Беларусьсю ў лістападзе. Але 30 кастрычніка пасьля кансультацый зь Літвой перанесла гэты неназваны тэрмін яшчэ на некалькі тыдняў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG