Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня больш за 5% інфляцыі, ня менш за 4% ВУП. Лукашэнка паставіў задачы на 2019 год


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 20 сьнежня падпісаў указы аб асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі і задачах сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця ў 2019 годзе.

5% інфляцыі

«Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2019 годзе стане абмежаваньне інфляцыі, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэнаў у межах 5% (сьнежань 2019 году да сьнежня 2018 году)», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.

Раней пра інфляцыю ў 2019 годзе на ўзроўні ня больш як 5% казаў старшыня Нацыянальнага банку Павал Калаўр.

Сёлета Міністэрства працы не індэксавала месячныя заробкі беларусаў, калі інфляцыя не перавышала 5%. За 11 месяцаў 2018 году інфляцыя склала 4,8%. Прагноз Нацбанку быў 5,5–6%.

Рост ВУП на 4%

Валавы ўнутраны прадукт — макраэканамічны паказьнік, які адлюстроўвае рынкавы кошт выпушчаных тавараў і аказаных паслуг за пэўны час ва ўсіх галінах эканомікі.

Паводле леташняга ўказу Лукашэнкі, рост ВУП сёлета павінен скласьці ня менш як 3,5%. За 11 месяцаў ВУП вырас на 3,2%.

Рэальны грашовы даход беларусаў павінен вырасьці на 3,4%

Рэальны грашовы даход — гэта даходы насельніцтва без падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.

За 10 месяцаў 2018 году рэальныя даходы беларусаў павялічыліся на 8,1% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам. Сёлета Савет міністраў прагназуе павелічэньне рэальных даходаў насельніцтва на 3,2%.

Заробак складае 64,1% даходаў усіх беларусаў. Сёлета ў кастрычніку намінальны налічаны сярэдні заробак склаў 999,7 рубля, рэальны заробак у параўнаньні з кастрычнікам 2017 году павялічыўся на 13%.

Якія яшчэ плянкі паставіў Лукашэнка

  • Ня менш як 7,1 мільярда даляраў павінны скласьці на канец 2019 году міжнародныя рэзэрвовыя актывы з улікам пагашэньня ўрадам і Нацбанкам унутраных і зьнешніх абавязаньняў.
  • Рост на 5,4% экспарту тавараў і паслуг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG