Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меркаваныя атрутнікі Скрыпаля трапілі ў новы санкцыйны сьпіс ЗША


Паліцэйская ўлётка для вышуку «Аляксея Пятрова і Руслана Башырава», падазраваных у атручваньні Скрыпалёў, архіўнае фота
Паліцэйская ўлётка для вышуку «Аляксея Пятрова і Руслана Башырава», падазраваных у атручваньні Скрыпалёў, архіўнае фота

Міністэрства фінансаў ЗША дадало 18 расейскіх грамадзян і 4 расейскія кампаніі ў санкцыйны сьпіс.

Сярод тых, хто трапіў пад амэрыканскія санкцыі, Аляксандар Мішкін і Анатоль Чэпіга, якіх абвінавачваюць ў атручваньні ў Вялікабрытаніі былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.

Першапачаткова брытанскае сьледзтва ідэнтыфікавала тых, хто нападаў на Сяргея Скрыпаля як Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. У Лёндане падкрэсьлілі, што сапраўдныя імёны падазраваных могуць адрозьнівацца ад тых, якія прыведзены ў іх пашпартах.

Група сьледчых Bellingcat сьцьвярджае, што сапраўднае імя Аляксандра Пятрова — Аляксандр Мішкін. Па дадзеных дасьледнікаў, ён атрымаў мэдыцынскую адукацыю ў адной з вайсковых акадэмій і зьяўляецца супрацоўнікам расейскай вайсковай выведкі. Руслан Башыраў, як сьцьвярджаецца, — расейскі выведнік Анатоль Чапіга.

Пры канцы верасьня паведамлялася, што брытанскія ўлады высьветлілі асобу трэцяга падазраванага ў замаху на Скрыпалёў. Паводле зьвестак Лёндана, гэта афіцэр расейскай вайсковай выведкі, які прыехаў у Солсбэры да таго, як ягоныя меркаваныя калегі прывезьлі ў Вялікую Брытанію атрутнае рэчыва «Навічок».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG