Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што шукалі беларусы ў інтэрнэце цягам 2018 году?


Google і «Яндекс» сабралі найбольш папулярныя пошукавыя запыты ў Беларусі за 2018 год. Найчасьцей у трэндах сустракаюцца расейскія дзеячы, падзеі і мэдыяпрадукты, але не заўжды на першай пазыцыі.

Што найчасьцей «гуглілі»?

Найбольш папулярны пошукавы запыт сёлета — футбольны чэмпіянат сьвету ў Расеі, хакейны чэмпіянат сьвету — на 9-й пазыцыі.

  • Асоба году — Стывен Хокінг.
  • Фільм году — Багемная рапсодыя.
  • Сэрыял году — Мажор 3.
  • ТВ-шоў году — Эўравізія-2018.
  • Набытак году — аўто.

Што шукалі праз «Яндекс»?

Кампанія «Яндекс» перадала Свабодзе найбольш папулярныя пошукавыя запыты ў Беларусі цягам 1 студзеня-19 лістапада.

  • Падзея — Чэмпіянат сьвету ў футболе.
  • Асоба — Хабіб Нурмагамэдаў.
  • Страта — Іосіф Кабзон.
  • Навінка — Huawei P20 Lite.
  • Фільм — «Мсьціўцы: Вайна бясконцасьці».
  • Сэрыял — «Мажор».
  • Тэлешоў — «Холостяк»
  • Гульня — Far Cry 5.
  • Музыка — Філіп Кіркораў «Цвет настроения синий».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG