Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядае беларускі чыноўнік. Адной карцінкай


Белстат апублікаваў зьвесткі пра працоўных Беларусі. У тым ліку — пра дзяржаўных служачых. Свабода намалявала партрэт сярэднестатыстычнага беларускага чыноўніка.

На 1 сьнежня 2017 году ў Беларусі налічвалася больш за 37 тысяч дзяржаўных служачых. У параўнаньні з 2011 годам колькасьць чыноўнікаў у Беларусі скарацілася амаль на 22 тысячы.

Жанчын сярод чыноўнікаў больш. Сярэдні ўзрост дзяржаўных служачых абодвух полаў — 30–59 гадоў. Да 29 гадоў у дзяржаўных структурах працуюць 13,4% усіх служачых. 60 і больш гадоў — 2,4% дзяржаўных служачых. У гэтай узроставай катэгорыі большасьць складаюць мужчыны. 32,2% усіх супрацоўнікаў працуюць на дзяржаўнай службе цягам 15–29 гадоў.

Найбольш папулярная пасада дзяржаўнага служачага — «галоўны спэцыяліст», далей ідзе кіраўніцтва арганізацый ці іх падразьдзяленьняў. Гэтыя пасады таксама займаюць пераважна жанчыны.

Вышэйшую адукацыю маюць 97,1% дзяржаўных служачых. 9% супрацоўнікаў на пасадзе «вядучага спэцыяліста» маюць сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Ня маюць ні вышэйшай, ні сярэдняй спэцыяльнай адукацыі 0,2% дзяржаўных служачых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG