Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз і Вялікабрытанія ўзгаднілі пагадненьне аб сувязях пасьля Брэксіту


Тэрэза Мэй і Дональд Туск
Тэрэза Мэй і Дональд Туск

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй пацьвердзіла, што Лёндан узгадніў з Эўразьвязам праект пагадненьня аб сваіх сувязях пасьля Брэксіту.

Выступаючы ў Палаце абшчынаў, Мэй назвала пагадненьне «правільнай угодай». Пасьля пасяджэньня ніжняй палаты парлямэнту прэмʼер таксама правядзе перамовы аб выхадзе з ЭЗ з чальцамі ўраду.

Пра тое, што ЭЗ і Вялікабрытанія ўзгаднілі праект палітычнай дэклярацыі аб сваіх сувязях пасьля Брэксіту, паведаміў кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск. Цяпер дакумэнт павінны ўхваліць лідэры 27 краінаў, якія застануцца ў ЭЗ пасьля выхаду Вялікабрытаніі. У гэтую нядзелю кіраўнікі эўрапейскіх дзяржаваў абмяркуюць праект Брэксіту на саміце ў Брусэлі. Дакумэнт, у прыватнасьці, закранае пытаньні гандлю і бясьпекі.

Лёндан мае намер пакінуць ЭЗ да канца сакавіка. Плян, распрацаваны ўрадам Тэрэзы Мэй, у самой Брытаніі выклікаў палітычны крызіс. У адстаўку падалі адразу некалькі міністраў. Апазыцыя назвала дакумэнт «правальным» і запатрабавала адклікаць яго з парлямэнту. Але Мэй настойвае, што праект адпавядае інтарэсам краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG