Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адказаў на пытаньні спэцпракурора ў «справе аб расейскім умяшаньні»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп перадаў спэцпракурору Робэрту Мюлеру пісьмовыя адказы на пытаньні ў справе аб меркаваным умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары ў 2016 годзе і аб магчымай змове ягонага выбарчага штабу з Крамлём.

Як паведаміў адвакат Трампа Рудольф Джуліяні, прэзыдэнт адказаў на кожнае пытаньне сьледзтва, якое тычыцца перадвыбарчай кампаніі і зьвязанае з Расеяй.

Аднак, паводле юрыста, ён ня стаў адказваць на пытаньні пра ягоную дзейнасьць у пэрыяд паміж абраньнем і інаўгурацыяй, а таксама самога прэзыдэнцтва. Адно з пытаньняў, прыкладам, датычылася звальненьня былога дырэктара ФБР Джэймса Комі.

​Пісьмовыя паказаньні Трампа не зьмяшчаюць нічога, што не было б раней ужо заяўлена публічна, адзначыў Джуліяні і запатрабаваў спыніць расьсьледаваньне ў дачыненьні прэзыдэнта ЗША.

Спэцыяльная камісія пад кіраўніцтвам Мюлера расьсьледуе імаверную змову штабу Дональда Трампа з расейскімі ўладамі падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе. Сьледчыя дамагаліся асабістага допыту Трампа. Але пазьней пагадзіліся на пісьмовыя паказаньні. Масква змову зь перадвыбарчым штабам Трампа не прызнае. Сам прэзыдэнт ЗША неаднаразова называў расьсьледаваньне Мюлера «паляваньнем на ведзьмаў».

Неўзабаве пасьля прамежкавых выбараў у Кангрэс, якія прайшлі 6 лістапада, Трамп вымусіў пайсьці ў адстаўку генэральнага пракурора ЗША Джэфа Сэшнса, які раздражняў прэзыдэнта тым, што адмовіўся назіраць за хадой так званага «расейскага расьсьледаваньня», якое праводзіць спэцпракурор Робэрт Мюлер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG