Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст Алега Сянцова зь няволі: «Я выжыў»


Зьняволены ў Расеі ўкраінскі кінарэжысэр Алег Сянцоў паведаміў зь няволі, што пасьля спыненьня працяглай галадоўкі адчувае сябе лепш.

Пра ліст Сянцова паведаміў у чацьвер у сябе ў Facebook праваабаронца Мікалай Шчур.

«Толькі што прыйшоў ліст ад Алега, які вельмі парадаваў», — піша Шчур.

Ён адзначае, што ліст датаваны 29 кастрычніка 2018 і прыводзіць яго зьмест.

«Сам я адчуваю сябе лепш, чым месяц таму, нашмат. Аналізы, вядома, яшчэ ня добрыя, але ўжо і ня дрэнныя, як раней. Ставіць кропельніцы таксама ў канцы мінулага тыдня перасталі, нарэшце. Цяпер у асноўным дыета, назіраньне і так, таблеткі... Так што не турбуйцеся там асабліва — я выжыў», — піша Сянцоў.

31 кастрычніка Федэральная служба выкананьня пакараньняў Расеі заявіла, што здароўе ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова «практычна прыйшло ў норму пасьля галадрўкі, ён набраў каля 10 кг».

Паводле намесьніка старшыні ФСВП Валерыя Максіменкі, палітвязень «вярнуўся і да актыўнага творчага жыцьця».

Украінскага рэжысэра Алега Сянцова затрымалі ў траўні 2014 году і ў 2015 засудзілі ў Расеі да 20 гадоў калёніі строгага рэжыму за нібыта падрыхтоўку тэракту.

14 траўня 2018 Сянцоў абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем адпусьціць усіх украінскіх палітвязьняў, якіх утрымлівае Расея. 6 кастрычніка 2018 ён заявіў аб спыненьні галадоўкі з-за пагрозы пачаць прымусова карміць яго.

25 кастрычніка ў Эўрапейскім парлямэнце ў Страсбуры абвясьцілі, што Алег Сянцоў стаў ляўрэатам прэміі Сахарава «За свабоду думкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG