Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Сянцоў апублікаваў тэстамэнт


Асуджаны ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў папрасіў апублікаваць свой тэстамэнт. Дваюрадная сястра рэжысэра Наталья Каплан перадала ліст сайту Hromadske.ua.

У лісьце з 7 верасьня 2018 году Сянцоў адпісвае экранізацыю сваіх працаў рэжысэру Яўгеніі Ўрадзій. Сянцоў таксама прызначыў спадкаемцамі сваіх дзяцей — Аліну і Ўладзіслава.

«Я, Сянцоў, знаходзячыся ў здаровым розуме і цьвёрдай памяці завяшчаю ў выпадку маёй сьмерці экранізацыю фільмаў паводле маіх сцэнараў, а менавіта „Насарог“, „Кай“, а таксама напісаныя мной у няволі „Бліскучы сьвет“, „Крумкачы“ і „Крысьці“ маёй паплечніцы і другому рэжысэру Яўгеніі Ўрадзій у якасьці рэжысэра-пастаноўшчыка. У выпадку яе адмовы яна мае права выбраць, каму перадаручыць гэтыя экранізацыі, а таксама выбраць кампанію вытворцы гэтых фільмаў», — адзначыў Сянцоў.

«Правапераемнікамі, спадкаемцамі і атрымальнікамі маіх ганарараў пасьля маёй сьмерці я прызначаю маіх дзяцей: Сянцову Аліну і Сянцова Ўладзіслава. Тэстамэнт складзена ў ВК-8 гораду Лабытнангі ў прысутнасьці і заверана маім адвакатам Дінзе Дзьмітрыем 07.09.18», — гаворыцца ў тэксьце тэстамэнта.

Эўрапарлямэнт 25 кастрычніка прысудзіў Сянцову прэмію імя Сахарава, адну з самых прэстыжных сусьветных узнагарод у галіне абароны правоў чалавека.

Сенцах — ураджэнец Крыма — неаднаразова выступаў супраць анэксіі паўвострава Расеяй. Ён быў абвінавачаны расійскімі ўладамі ў падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі паўвострава і атрымаў 20 гадоў турмы.

Ужо знаходзячыся ў калёніі, Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў у Расеі. Ён пратрымаўся больш за 140 дзён, але быў вымушаны спыніць галадаць, калі кіраўніцтва калёніі вырашыла карміць яго прымусова.

Украіна і пераважная большасьць праваабаронцаў лічаць справу Сянцова палітычнай і патрабуюць яго неадкладнага вызваленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG