На прэмʼеру опэры «Салямэя», што мае адбыцца 18–20 кастрычніка, прадалі ўсе квіткі.
Квіткі распрадаліся як у інтэрнэт-апэратара Kvitki.by, так і ў касах, паведамілі Свабодзе ў Опэрным тэатры.
У верасьні прэм’еру «Салямэі» перанесьлі больш як на месяц з прычыны ліста праваслаўных вернікаў. Беларуская праваслаўная царква не падтрымала выказаную вернікамі пазыцыю.