Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павел падтрымаў мараторый на сьмяротнае пакараньне

абноўлена

Мітрапаліт Павел
Мітрапаліт Павел

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел падтрымоўвае ўвядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне, але лічыць, што прыбіраць гэты артыкул з Крымінальнага кодэксу зарана, піша Tut.by.

Пазыцыя мітрапаліта: мараторый апраўдвае сябе.

«Было шмат выпадкаў, калі людзі адбывалі вялікія тэрміны, а пасьля праз шмат гадоў высьвятлялася, што гэта было незаслужана, што чалавек не зьдзяйсьняў гэтага злачынства», — сказаў Павел.

Старшыня інфармацыйнага аддзелу БПЦ пратаярэй Сяргей Лепін сказаў, што стаўленьне БПЦ да пытаньня сьмяротнага пакараньня адмоўнае, яно заснавана на сацыяльнай канцэпцыі Расейскай праваслаўнай царквы. Пры гэтым БПЦ выступае супраць палітызацыі гэтага пытаньня.

Папярэднік Паўла мітрапаліт Філарэт у 2013 годзе зьвяртаў увагу на неабходнасьць скасаваньня сьмяротнай кары ў Беларусі.

Сёлета Рыма-каталіцкая царква прызнала сьмяротнае пакараньне непрымальным пры якіх-хаця абставінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG