Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы займелі моцны голас на баку сьвятла» — Нобэль для Беларусі і сьвету

Нобэль для Беларусі і сьвету
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:35:58 0:00

Каму ў Беларусі яшчэ варта даць Нобэлеўскую прэмію? Што зьмяніла прэмія Алексіевіч? Што ўвогуле можа прэмія? Нобэлеўскі тыдзень і ня толькі абмяркоўваюць Аляксандар Лукашук, Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько і Ян Максімюк.

Прапануем фрагмэнт дыскусіі.

​Аляксандар Лукашук: На ваш погляд, што ў Беларусі ці для Беларусі апошнія тры гады азначае гэтая прэмія? Ці вы сутыкаліся самі зь нейкім нобэлеўскім аспэктам таго, што вы зь Беларусі? Што азначае гэта прэмія для вас?

​Ян Максімюк: Задоўга да таго, як Сьвятлана Алексіевіч атрымала гэтую прэмію, я выступаў з публічнымі меркаваньнем, даволі непапулярным у той час, што прэмія для расейскамоўнага беларускага пісьменьніка — гэта таксама будзе прэмія для беларускай літаратуры. Гэта было задоўга да таго, як гэтую прэмію Алексіевіч атрымала. Людзі абураліся, называлі мяне па-рознаму, казалі, што я прыхільнік русыфікацыі Беларусі, рускага міру.

Я ўсё ж лічыў, што ніякай трагедыі не адбудзецца, калі расейскамоўны пісьменьнік зь Беларусі атрымае гэтую прэмію, і што гэтая прэмія, магчыма, дасьць нагоду для пераасэнсаваньня беларускай культурнай прасторы і што такое беларуская літаратура наогул.

Аляксандар Лукашук: Калі паглядзець на тры гады, якія прайшлі пасьля прэміі Алексіевіч, ці ваш падыход меў рацыю?

Ян Максімюк: Так, гэтыя тры гады шмат каму далі матэрыял для роздуму. Ня ўсе з гэтым пагаджаюцца, ёсьць людзі, якія кажуць, што Алексіевіч — гэта расейская культура, калі не расейская, дык гэта яшчэ савецкая, але не сучасная беларуская культура, але я сваёй думкі не зьмяніў.

​Аляксандар Лукашук: Аляксандра, ці вы сутыкаліся зь нейкім аспэктам, што вы зь Беларусі, з краіны, дзе ёсьць ляўрэатка, у тым ліку ваша знаёмая? Для вас, што азначалі гэтыя тры гады, ці ёсьць у іх нобэлеўскі аспэкт?

​Аляксандра Дынько: Безумоўна, ёсьць. Тое, калі і ў які момант Беларусь займела нобэлеўскага ляўрэата, было для нас проста крытычна важным, бо вакол нас пачаў рушыцца ўвесь сьветапарадак з гэтымі пераўтварэньнямі ва Ўкраіне, зьмянілася палітычная роля Расеі, якая на нас непасрэдна ўплывае. У сьвеце сталі адбывацца важныя падзем, Брэксіт, мігранцкі крызіс, і тут гэтая Нобэлеўская прэмія дала беларусам нейкі грунт. Яна дала беларусам пачуцьцё самапавагі.

Я пра сябе таксама кажу, ня так глябальна пра ўсіх беларусаў. Яна дала магчымасьць паглядзець на чалавека побач і падумаць, што ён чагосьці варты, чагосьці можа, і калі ты ходзіш па адным вуліцах з нобэлеўскім ляўрэатам, гэта да чагосьці абавязвае. І мы займелі вельмі магутны, моцны голас на баку сьвятла, аўтарытэтнае меркаваньне, якога нам раней вельмі не хапала, да якога прыслухоўваюцца цяпер, да якога зьвяртаюцца ў кожнай нават самай дробнай падзеі, і да якога яшчэ будуць і будуць зьвяртацца.

​Юры Дракахруст: Па-першае, гэта моцна знак ідэнтычнасьці. Калі размаўляеш з замежнікамі, а, вы зь Беларусі, у вас Алексіевіч, нобэлеўская прэмія. Яшчэ адна метка Беларусі. Да апошняга часу гэта быў Лукашэнка і ўсё.

Аляксандар Лукашук: А спорт такую функцыю не выконваў? Перамогі...

Юры Дракахруст: Такіх вялікіх перамогаў не было ў тых відах спорту, якія самыя-самыя. Для многіх перамога Алексіевіч як спартовая перамога. Людзі кажуць праз коску: у нас Алексіевіч, мы Вайбэр прыдумалі. Мы вызначыліся ў сьвеце чымсьці, што прызнае ўвесь сьвет. Гэта вельмі важны момант. І другое, многія людзі, якія да прэміі казалі, што Алексіевіч — не беларуская пісьменьніца, зараз зьмянілі погляды. Посьпех уражвае. Гэта яшчэ адна зьмена, якая адбылася.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG