Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нобэля» па літаратуры адкладаюць пасьля сэкс-скандалу


Прысуджэньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры адклалі на 2019 год. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

Прадстаўнікі Швэдзкай акадэміі кажуць пра пляны прысудзіць адразу дзьве прэміі ў 2019 годзе. «Цяперашняе рашэньне было прынятае ў сувязі са зьменшаным складам Акадэміі і падзеньнем даверу грамадзтва да Акадэміі», — гаворыцца ў адмысловай заяве.

Прычыну гэтага трэба шукаць у сэксуальным і фінансавым скандале, пра які швэдзкія СМІ паведамілі ў лістападзе летась і які зь цягам часу выклікаў адстаўкі некаторых акадэмікаў, уключна з сакратаром Акадэміі Сарай Даніюс. На сёньняшні дзень застаюцца 11 дзейных чальцоў Швэдзкай акадэміі са статутнай колькасьці 18.

Сэксуальны скандал паставіў пад пагрозу лёс Швэдзкай акадэміі

Скандал зьвязаны з Жанам-Клёдам Арно, мужам чальца Акадэміі Катэрыны Фростэнсан, які апынуўся пад сьледзтвам, бо 18 жанчын абвінавацілі яго ў сэксуальным гвалце і дамаганьнях. У дадатак Арно кіруе культурным фондам, які ў мінулым меў фінансавыя дачыненьні са Швэдзкай акадэміяй.

Акрамя таго, зь імем Арно зьвязваюць ўцечку інфармацыі аб тым, каму будзе прысуджаная Нобэлеўская прэмія, на працягу некалькіх апошніх гадоў. Паводле швэдзкай прэсы, у мінулым Арно перад афіцыйным абвяшчэньнем вэрдыкту Швэдзкай акадэміі разгалошваў знаёмым канфідэнцыйную інфармацыю пра прысуджэньне літаратурнага нобэля ў выпадку сямі пісьменьнікаў, у тым ліку Сьвятланы Алексіевіч (2015) і Боба Дылана (2016).

Да гэтага часу Нобэлеўскую прэмію па літаратуры не прысуджалі сем разоў: у 1914, 1918, 1935, 1940-1943 гг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG