Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На будаўніцтве акумулятарнага заводу пад Берасьцем выявілі парушэньні пажарнай бясьпекі


У час маніторынгу будаўніцтва акумулятарнага заводу прадстаўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў выявілі шэраг парушэньняў.

На пляцоўцы, паведаміла МНС,

  • не арганізаваная праца пазаштатных пажарных фармаваньняў,
  • інструкцыя па пажарнай бясьпецы не адпавядае нормам,
  • не арганізаваная падрыхтоўка працаўнікоў па пажарнай бясьпецы,
  • пляцоўка не ўкамплектаваная ў поўным аб’ёме сродкамі гашэньня агню,
  • балёны з гаручым газам захоўваюцца побач з балёнамі з кіслародам,
  • бытавыя і службовыя памяшканьні мабільных пабудоваў не абсталяваныя спраўнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і гэтак далей.

У кампаніях «Алвора-Бел» і «АйПаўэр» гэтую інфармацыю пацьвердзілі. Ды «ПАК-кіраваньне», у склад якой уваходзіць «АйПаўэр», яшчэ не прыняла аб'ект, дзе МНС выявіла парушэньні, сказала Свабодзе намесьніца дырэктара «ПАК-Кіраваньне» Сьвятлана Вяртай.

Завод будуюць на пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Берасьце». На ім маюць наладзіць поўны цыкль вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў. Мясцовыя жыхары пратэстуюць супраць будаўніцтва, нягледзячы на забароны мясцовых уладаў: праціўнікі заводу лічаць вытворчасьць «бруднай» і небясьпечнай, заяўляюць пра шэраг парушэньняў працэдураў будаўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG