Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Гуркоў адкрыў уласную баксёрскую залю. ФОТА


Віталь Гуркоў
Віталь Гуркоў

Саліст гурту Brutto і 12-разовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе Віталь Гуркоў 20 верасьня адкрыў сваю залю боксу.

Ідэя стварыць залю і памяшканьне для яе «зваліліся зь неба», казаў Свабодзе Гуркоў.

У залі Гуркова будуць прадстаўленыя розныя віды боксу: тайскі, клясычны, кікбоксінг, фітбокс. Са словаў спартоўца, заля невялікая і будзе разьлічаная на пэрсанальныя трэнаваньні і групы індывідуальнага майстэрства.

«Па-першае, гэтую залю я буду выкарыстоўваць як сваю трэнінгавую пляцоўку. Надакучыла езьдзіць па залях Менску і шукаць, дзе можна рыхтавацца», — сказаў Гуркоў.

Акрамя Віталя Гуркова, у залі будуць займацца:

  • дзеці;
  • «людзі, якія боксам ніколі не займаліся, але хацелі б паспрабаваць».

Заняткі для дзяцей будуць бясплатныя ці таньнейшыя за рынкавую цану

У залю будуць набіраць дзіцячыя групы. Гуркоў хоча, каб гэтыя заняткі былі бясплатныя, але гэтае пытаньне яшчэ абмяркуюць на трэнэрскай радзе. Іншы варыянт — зрабіць цану меншаю, чым у сярэднім па Менску. Цяпер у сталіцы месячны абанэмэнт на 12 заняткаў каштуе звычайна ад 70 да 90 рублёў, сказаў спартовец.

«Мне б хацелася, каб індывідуальнымі групамі і пэрсанальнымі заняткамі падтрымліваўся менавіта дзіцячы спорт. Таксама трэба, каб быў дзіцячы фідбэк. Але зразумела, што ніхто нікога без жаданьня і падрыхтоўкі на спаборніцтвы выстаўляць ня будзе», — кажа Гуркоў.

Навошта гэтая заля дарослым?

Звычайна ў групах займаюцца па 25–30 чалавек з адным трэнэрам, кажа Гуркоў. Так працаваць вельмі цяжка і не хапае ўвагі трэнэра. У новай залі максымальная колькасьць групы будзе 10–12 чалавек, зь якімі будуць займацца 2 трэнэры.

«Чалавек будзе вывучаць усе тэхнікі (боксу. — РС), каб падымаць свае фізычныя кандыцыі», — сказаў Гуркоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG