Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гуркоў: «Лукашэнка перамог бы Пуціна ва ўсіх відах спорту». ВІДЭА


Шматразовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе і саліст гурту Brutto Віталь Гуркоў — быў госьцем жывога эфіру Свабоды ў Facebook, ВК, на Youtube і сайце svaboda.org

Усяго некалькі дзён таму беларускі тайбаксэр стаў пераможцам прадстаўнічага міжнароднага турніру ў Кітаі, дзе выступаў пасьля хваробы. А ўчора баец выставіў свой «пераможны» шалік за «Пагоняй» на аўкцыён, каб сабраць на першы беларускі помнік Тадэвушу Касьцюшку.

На рахунку 32-гадовага беларуса, які апошнія тры гады сьпявае ў рок-гурце Сяргея Міхалка Brutto, дзесятак перамог у чэмпіянатах сьвету ў тайскім боксе паводле чатырох розных вэрсіяў. На рынг ён рэгулярна выходзіць пад беларускімі нацянальнымі сымбалямі — бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй».

Правілы жыцьця Віталя Гуркова

Сёлета Гуркоў за лічаныя гадзіны сабраў праз краўдфандынг-кампанію 6,8 тысячы рублёў на тое, каб выправіцца на чэмпіянат сьвету па муай-тай, калі выявілася, што Міністэрства спорту ня стане фінансаваць паездку спартоўца. У выніку чыноўнікі самі знайшлі грошы, Гуркоў паехаў на чэмпіянат і перамог. А сабраныя грошы чэмпіён накіраваў у свой родны спартовы клюб.

Нядаўна Гуркоў запусьціў уласную лінейку «патрыятычнага» адзеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG