Эўрапейскія ўлады рэзка раскрытыкавалі Вугоршчыну за жорсткае абыходжаньне зь нелегальнымі мігрантамі. Адпаведны даклад апублікаваў Камітэт Рады Эўропы па папярэджаньні катаваньняў і бесчалавечнага або зьневажальнага годнасьць абыходжаньня або пакараньня.
У дакумэнце прыводзяцца сьведчаньні бежанцаў, якія паскардзіліся на гвалт пры выдварэньні з Вугоршчыны ў Сэрбію.
Па словах перасяленцаў, мясцовыя паліцэйскія цкавалі іх сабакамі, зьбівалі нагамі і дубінкамі, а таксама распылялі пярцовы газ у твар. Гэтыя заявы пацьвердзіў мэдык, які агледзеў пацярпелых.
Камітэт занепакоены тым, што ўлады краіны зьмяшчаюць заяўнікаў на прытулак у транзытныя зоны на пэрыяд разгляду заявак. Так адбываецца ў тым ліку з сем’ямі зь дзецьмі, а таксама непаўналетнімі, якія перамяшчаюцца без суправаджэньня дарослых.
Урад Вугоршчыны назваў даклад палітычным і назваў прыведзеныя ў ім факты несапраўднымі.