Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Купалаўскім тэатры будзе новы дырэктар


 Тэатар імя Янкі Купалы
Тэатар імя Янкі Купалы

Павал Палякоў звольніўся з пасады генэральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Новага дырэктара Купалаўскага тэатру прызначыць Міністэрства культуры. Хто ім стане, пакуль невядома.

Першы намесьнік гендырэктара тэатру Рыгор Лапавок цяпер выконвае абавязкі дырэктара.

«Яго (Палякова. — РС) наймальнік — міністэрства. Таму мы ня ведаем прычыны. Мы толькі канстатуем факт, што ён звольніўся па згодзе бакоў. Мы, канечне, шкадуем. Заўсёды шкада добрага чалавека», — сказаў Рыгор Лапавок.

Мікалй Пінігін
Мікалй Пінігін

Мастацкі кіраўнік тэатру Мікалай Пінігін сказаў, што сыход Палякова — гэта ягоны асабісты выбар. Ніякіх «скандальных гісторый» ці праблемаў у Палякова не было.

«Што такое асабістае жаданьне — захацеў чалавек і пайшоў. Яго ніхто не прымушаў. З тых, з кім мне давялося працаваць, гэта быў найлепшы дырэктар. Апроч усяго, ён яшчэ любіў тэатар, а ня проста займаў пасаду», — сказаў Мікалай Пінігін.

Павал Палякоў займаў пасаду дырэктара Купалаўскага тэатру з 2009 году. У тэатар ён прыйшоў амаль адначасова з прызначэньнем Мікалая Пінігіна мастацкім кіраўніком у 2008 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG