Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-10 краінаў, пашпарты якіх могуць купіць багатыя людзі


Агенцтва Bloomberg склала рэйтынг краінаў, якія дазваляюць свабодна набываць грамадзянства пасьля інвэстыцыяў у іх эканоміку.

  • Першае месца ў сьпісе займае Аўстрыя — каб атрымаць грамадзянства гэтай краіны, трэба ўкласьці ў яе эканоміку 23,75 мільёна даляраў.
  • На другім месцы Кіпр — пашпарт гэтай краіны «каштуе» 2,375 мільёна даляраў.
  • На трэцім Мальта, дзе пашпарт можна атрымаць праз інвэстыцыі ў 1,065 мільёна даляраў.

Далей краіны ў рэйтынгу разьмясьціліся ў наступным парадку (паводле сумы інвэстыцыяў, дастатковых для грамадзянства):

  • Турэччына — 1 млн даляраў
  • Вануату (выспа ў Акіяніі) — 226,5 тыс. даляраў

і пяць астраўных дзяржаваў у Карыбскім моры:

  • Грэнада — 208 тыс. даляраў
  • Сэнт-Кітс энд Нэвіс — 150 тыс даляраў
  • Сэнт Люцыя — 100 тыс. даляраў
  • Дамініка — 100 тыс. даляраў
  • Антыгуа і Барбуда — 100 тыс. даляраў

Як адзначае агенцтва, восем з прадстаўленых у рэйтынгу краін лічацца афшорнымі зонамі, паводле клясыфікацыі МВФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG