Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная пракуратура патлумачыла, чаму яна пасіўная ў канфлікце вакол Курапатаў


Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, архіўнае фота
Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, архіўнае фота

Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску расказаў пра пазыцыю свайго ведамства наконт будоўлі рэстарацыі ля Курапатаў у 2012 годзе і цяпер.

Калі Аляксею Стуку задалі пытаньне аб канфлікце вакол рэстарану «Поедем поедим» ля Курапатаў, ён адказаў, што ўвосень 2012 году прадстаўнікі Генэральнай пракуратуры зрабілі праверку. І яна выявіла, што комплекс будынкаў незаконна пабудаваны ў ахоўнай зоне мэмарыялу ахвяраў сталінізму.

«Мы выявілі парушэньні і праінфармавалі пра гэта Міністэрства культуры, — сказаў намесьнік генэральнага пракурора. — Аднак пасьля гэтага межы зоны былі адсунутыя, і цяпер гэтая будоўля не знаходзіцца ў межах ахоўнай зоны. Што тычыцца нашых далейшых дзеяньняў, то калі гэтае пытаньне будзе падымацца, калі будуць заявы дэпутатаў, грамадзкасьці, то мы будзем зноў займацца гэтым пытаньнем».

У цэлым жа Стук прызнаўся, што «Генпракуратура глядзіць на гэтую сытуацыю пасіўна, пакуль чакае».

На інфармацыю Свабоды пра тое, што дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ўжо паслала адпаведную заяву на імя генэральнага пракурора, ягоны намесьнік сказаў, што заява атрыманая і цяпер разглядаецца.​

Пратэст супраць рэстарацыі ў Курапатах
Пратэст супраць рэстарацыі ў Курапатах

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Як расьсьледавалі забойствы ў Курапатах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:37 0:00

Чытайце таксама:

Вядомыя людзі пра рэстаран у Курапатах

«Схему зон аховы намаляваў я» — экс-чыноўнік Мінкульту, пры якім пабудавалі рэстаран ля Курапатаў

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

Вакол Курапатаў: схемы і праўда

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG