Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўныя Беларусі сьвяткуюць Вялікдзень


Праваслаўныя сёньня адзначаюць Вялікдзень — галоўнае сьвята хрысьціянскага сьвету. Згодна з хрысьціянскай рэлігіяй, у гэты дзень уваскрос Ісус Хрыстос.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал павіншаваў усіх са сьвятам у сваім велікародным пасланьні.

«У цяперашнюю эпоху, калі памкненьні многіх людзей абмежаваныя штохвіліннымі клопатамі, мітусьнёй, калі яны часта не задумваюцца пра самае галоўнае, а хтосьці і проста забывае, — пра выратаваньне душы, пра добры Промысел Божы, асабліва важна асэнсоўваць гісторыю чалавецтва ў сьвятле ўваскрасеньня Хрыстова, вучыцца ўсьведамляць каханьне Творцы, мудрасьць і розум Божы, які вядзе чалавецтва па шляху збаўленьня», — адзначыў кіраўнік беларускай праваслаўнай царквы.

Сьвята Уваскрасеньня Хрыстова называецца таксама Пасхай. Назва паходзіць ад старажытнагабрэйскага слова «песах», што азначае «пераход». Вялікдзень, ці Пасха, пераняў старазапаветнае сьвята выратаваньня Ізраілю ад эгіпэцкай няволі. У эру Новага Запавету назва Пасха атрымала новы сэнс і стала азначаць пераход ад сьмерці да жыцьця.

Праваслаўныя — найбуйнейшая рэлігійная канфэсія ў Беларусі. Па інфармацыі Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцей Рэспублікі Беларусь, колькасьць праваслаўных у краіне — каля 4,5 мільёнаў чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG