Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія гарады, дзе задыхаюцца людзі. Валакаламск і іншыя раёны Падмаскоўя трымаюць абарону ад звалак


Пасьля закрыцьця звалак побач з Масквой, сьмецьце са сталіцы Расеі сталі вазіць на палігоны ў Валакаламск, Клін і Балашыху. Гэтыя гарады задыхаюцца ад смуроду і звалачных газаў, людзі выходзяць на масавыя пратэсты. Але ўлады пакуль палігоны не закрываюць: падрад у Валакаламску належыць фірме сына генпракурора Расеі Чайкі. Рэпартаж «Настоящего времени».

Невялікі горад Валакаламск, дзе жывуць 28 тысяч чалавек, зь яго шматлікімі цэрквамі, лясамі і ўзгоркамі, раней быў жамчужынай Маскоўскай вобласьці, у яго езьдзілі дыхаць сьвежым паветрам. Але апошнія месяцы элітны напрамак — дарога ў пекла. Прычына — сьмецьцевы палігон «Ядрава» пад Валакаламскам, які ўжо некалькі гадоў труціць горад і навакольную прыроду так званым «звалачны газам», які ў асноўным складаюцца з серавадароду.

Алена Усьцінава ўсё жыцьцё пражыла ў Валакаламску на высокай гары. Яна згадвае бесклапотнае дзяцінства, грыбы, ягады і кажа, што заўсёды лічыла, што ёй пашанцавала жыць на сьвежым паветры, недалёка ад сталіцы, а цяпер гэта ўсё разбураецца на вачах.

«Тут сьпявалі салаўі, быў пляж, людзі купаліся. Былі катамараны, лодачкі, а сёньня ўсё памерла, у горадзе схадзіць нават няма куды», — кажа яна.

Алена пастаянна быццам угаворвае саму сябе, што трэба зьяжджаць: малодшая дачка стала задыхацца літаральна ў яе на вачах, лекары паставілі ёй дыягназ «астматычны бранхіт».

«Але я дом 8 гадоў будавала. Я ведаю тут кожную цэглу. Думала, што буду тут жыць, а лёс кажа: не, Леночка, ратуй дзяцей, і пачынай усё спачатку», — ледзь ня плача Ўсьцінава.

У Алены свая справа, сур’ёзная фірма, якая праектуе і праводзіць да дамоў сыстэмы газазабесьпячэньня. Але яна кажа, што цяпер ёй не да працы: галоўнае — гэта здароўе, якое за апошні год у ўсёй яе сямʼі моцна пахіснулася.

«З гадзіны да трох ночы пачынаецца кашаль, — распавядае яна. — Здала аналізы, выявілася праблема з печаньню, шмат таксынаў. Лекар кажа: такое адчуваньне, што вы на шкоднай вытворчасьці працуеце. Але я зьехала, а мае ўсе засталіся ў Валакаламску, дзядзька, мамка, сабака..

Пакуль Алена зьняла для сваёй сямʼі кватэру ў іншым пасёлку. Але і на новым месцы яна па звычцы ўвесь час нюхае паветра: раптам смурод са сьметніку даляцеў і туды?

«Трэба прымаць рашэньне як з Чарнобылем, трэба ўсё бетанаваць», — лічыць Алена.

*****

Пікеты, сутычкі з паліцыяй, недавер да ўладаў і журналістаў — менавіта так выглядае Валакаламск сёньня. Калі ад шкоднага серавадароднага смуроду па начах у кватэрах і дамах сталі задыхацца дзеці (21 сакавіка некалькі дзясяткаў дзяцей былі дастаўлены ў бальніцы), бацькі пачалі дзейнічаць. Людзі выходзілі ў пікеты да звалцы, дзяжурылі ноччу і днём і не прапускалі на палігон самазвалы са сьмецьцем. Паліцыя затрымлівала і штрафавала пратэстуючых, але яны не здаюцца.

«Як на вайне, калі фашысты напалі. Вайна з гэтай звалкай — як франтавыя зводкі», — заўважаюць мясцовыя жыхары.

У 1941 годзе жыхары Валакаламску масава запісваліся ў апалчэньне, каб спыніць нямецкую армію на подступах да Масквы. У гэтых жа месцах, па легендзе, 28 герояў-панфілаўцаў зьдзейсьнілі подзьвіг, зьнішчыўшы ў ходзе 4-гадзіннага бою 18 варожых танкаў. Зараз валакаламцы пішуць у сацсетках: «Браты, прыяжджайце, будзем адстойваць свой горад вайсковай славы» і параўноўваюць вайну супраць звалкі з падзеямі 1941-га году.

Кадры, калі натоўп у Валакаламску асьвіствае і крычыць «Ганьба!» губэрнатару Маскоўскай вобласьці Андрэю Варабʼёву, шырока разышліся ў сеціве. Чыноўніка спачатку асьвісталі, а затым закідалі сьнежкамі.

Кіраўніка Валакаламскага раёна Яўгена Гаўрылава натоўп і зусім ледзь не разадраў. Чыноўнікі наогул з народным меркаваньнем ніколі не лічыліся: называлі захворваньне дзяцей сымуляцыяй, а пратэсты — праплачанымі.

Але мясцовыя жыхары кажуць, што ім ужо «рэальна няма чым дыхаць».

Губэрнатар Маскоўскай вобласьці Андрэй Вараб'ёў.
Губэрнатар Маскоўскай вобласьці Андрэй Вараб'ёў.

Мясцовая звалка — шмат мільярдны прыбытковы бізнэс. 25% сьмецьцевага палігону «Ядрава» належыць раённай адміністрацыі, а астатняя частка прыватным асобам, якіх ніхто тут ня ведае і ніколі ня бачыў.

Тыя, хто перакрываў дарогі да палігона, распавядалі, што былі гатовыя да самых радыкальных захадаў, аж да таго, каб рэзаць у грузавікоў колы і шлянгі, каб даходліва растлумачыць кіроўцам-наймітам, што ім сюды ехаць ня трэба. Многія КамАЗы са сьмецьцем разгортваліся і зьяжджалі, а сьмецьце вывальвалі наўпрост уздоўж шашы.

«Едзе сьмецьцявоз, а наперадзе і ззаду — машыны паліцэйскіх, яго ахоўваюць, каб яму не прабілі колы, не адрэзалі шлянгі, распавядае жыхар Валакаламску Аляксандар Львоў. — Як так атрымліваецца, што нашых алігархаў, якія валодаюць сьмецьцевым бізнэсам, ахоўваюць паліцыя і АМАП? »

Кантракты на вываз і ўтылізацыю адходаў у «Ядрава» атрымала кампанія «Хартыя». Яна, як і многія іншыя бізнэсы, належыць Ігару Чайцы, малодшаму сыну генэральнага пракурора Расеі.

******

Без рэспіратараў у Валакаламску сапраўды цяжка знаходзіцца. Яны сёньня ёсьць у кожнай машыне і ў кожнай кватэры.

Мясцовыя жыхары кажуць, што жывуць «паводле надворʼя», ад выкіду да выкіду.

Атручанае ў Валакаламскі ня толькі паветра. Актывісты нядаўна зрабілі кадры, як у ваколіцах цякуць чорныя смаляністыя рэкі — гэта так званы «фільтрат», які вылучае сьметнік. Калі растане сьнег, вада панясе чорную масу фільтрата ў бліжэйшыя рэкі: Ламу, Горадню і далей у басэйн Волгі.

Ваду з-пад крана ў горадзе таксама даўно ніхто не пʼе: яна пахне тухлымі яйкамі. Калі адкрыць кран, смурод, за некалькі сэкунд запаўняе ўсю кухню.

Тое, што вада ў ваколіцах палігону «Ядрава» небясьпечная, пацьвярджае інжынэр Андрэй Дзёмін: ён займаўся ў Валаколамскім раёне каналізацыйнымі працамі і іншымі камунікацыямі.

«Гэта жахліва, гэта бомба, гэта Чарнобыль, — падкрэсьлівае інжынэр. — Рэчка — гэта толькі адзін момант, але ж ёсьць і падземныя воды. Першая сьвідравіна ў Валакаламску праходзіць на глыбіні 50 мэтраў. Што такое 50 мэтраў, калі там аміяк і ўсякая гадасьць?»

Палігон з вышыні.
Палігон з вышыні.

У 1979 годзе палігон «Ядрава» быў звычайнай гарадзкой звалкай, разьлічанай на 20 тысяч тон адходаў. Сёньня гара зьмяшчае 600 тысяч тон сьмецьця. Да таго ж, на думку інжынэра, тэхналёгія эксплёатацыі звалкі не выконвалася. Земляныя праслойкі, якімі павінны былі засыпаць сьмецьце, утвараючы «пластавы пірог», у «Ядрава» часта не рабіліся.

Інжынэр мяркуе, што менавіта парушэньні тэхналёгіі і маглі стаць прычынай магутных выкідаў звалачны газаў, якімі сёньня дыхаюць тысячы людзей.

*****

Яшчэ горш, чым жыхарам Валакаламскк, даводзіцца жыхарам вёскі Ядрава, якая знаходзіцца прама побач са сьметнікам. Таксама пакутуюць у Кліне, Балашысе і іншых гарадах, якія звалкі ўзялі ў цеснае кольца.

«Быў самы чысты экалягічны раён, але засьмецілі ўсё. А куды ехаць, калі я тут паўстагоддзя пражыў? Дзе мяне чакаюць? Будзем, як у Чарнобылі гібець тут», — абураецца адзін з жыхароў Ядрава.

Страціўшы надзею, што звалку закрыюць, многія людзі ў Ядрава і Валакаламску пачалі прадаваць дамы і зьяжджаць. Рыэлтары кажуць, што рынак у раёне стаіць, а нерухомасьць упала ў кошце ўдвая. Людзі апынуліся закладнікамі смуроднай звалкі.

У Валакаламску народны пратэст ужо даў першы вынік: у адстаўку адпраўлены кіраўнік раёну, а ў горад прыехалі галяндзкія спэцыялісты, якія прапанавалі закрыць палігон плёнкай, паставіць факел і спальваць звалачны газ. Але пакуль гэта толькі праект. А яшчэ ў шпіталях нарэшце сталі ставіць пацярпелым сапраўдныя дыягназы, а не адзін на ўсіх — «харчовае атручваньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG